wd wp Пошук:

Баранькаўскі сельсавет

Бара́нькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Кардон.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баранькі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кардон. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР. 3 лістапада 1932 года рэарганізаваны ў Баранькаўскі нацыянальны польскі сельсавет, які 14 мая 1936 года быў рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Сіроцінскага раёна. 1 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мікалаеўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ульскага раёна
Катэгорыя·Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе