wd wp Пошук:

Ульскі раён

У́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 і ў 19461956 гг. у БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ула.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ула. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Баранькаўскі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі (Зарэцкі), Клётчынскі (Клятчанскі), Мішкавіцкі, Обальскі, Сокараўскі, Сушанскі, Ульскі, Усайскі, Усвейскі, Хоцінскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Ульскі і Хоцінскі сельсаветы перададзены Бешанковіцкаму раёну; Сушанскі сельсавет — Лепельскаму раёну; Баранькаўскі, Клётчынскі (Клятчанскі), Мішкавіцкі, Обальскі, Усвейскі — Сіроцінскаму раёну; Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі (Зарэцкі), Усайскі — Ушацкаму раёну; Сокараўскі сельсавет — Чашніцкаму раёну.

Ульскі раён утвораны зноў 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ула. У склад раёна ўключана 11 сельсаветаў: Сокараўскі, Ульскі, Усвейскі, Хоцінскі сельсаветы Бешанковіцкага раёна, Сушанскі сельсавет Лепельскага раёна, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы Сіроцінскага раёна, Глыбачанскі, Зарачанскі і Усайскі сельсаветы Ушацкага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Хоцінскі сельсавет, Ульскі сельсавет перайменаваны ў Фролкавіцкі, Усайскі сельсавет — у Дубраўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Сушанскі сельсавет перададзены Лепельскаму раёну, Глыбачанскі, Дубраўскі, Зарачанскі, Усвейскі сельсаветы — Ушацкаму раёну, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы — Сіроцінскаму раёну, гарадскі пасёлак Ула, Сокараўскі і Фролкавіцкі сельсаветы — Бешанковіцкаму раёну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·Ульскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных