wd wp Пошук:

Мішкавіцкі сельсавет

Мі́шкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Мішкавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Навікоўскага сельсавета Бешанковіцкага раёна перададзена вёска Парэчча[1]. з 17 снежня 1956 года — у складзе Сіроцінскага раёна. 1 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мікалаеўскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ульскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе