wd wp Пошук:

Казьянскі сельсавет

Казья́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Казьяны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка і Роўнае)[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, за выключэннем 20 населеных пунктаў (Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Калышкі, Канцы, Корасць, Куксы, Панамары, Рудня, Саломенка, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі і Шавекі), якія былі перададзены ў склад Гарадоцкага раёна[2]. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Обальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае) і Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна (8 населеных пунктаў: вёскі Гапонава, Гульбішча, Казьяны, Карлава, Красамай, Панячына, Прудок і Скаціца)[3].

12 студзеня 1968 года Казьянскі сельсавет утвораны зноў у складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Казьяны ў складзе 31 населенага пункта Мішневіцкага сельсавета (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі) і 5 населеных пунктаў Обальскага сельсавета (Вугальніца, Залессе, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)[4]. 26 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мішневіцкага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Запалянка, Заполле, Казьяны, Калышкі, Красамай, Панамары, Роўнае, Скаціца, Ставіца, Сураўні, Хрыпкі і Шавекі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 26 сентября 2002 г. № 162 Об упразднении Козьянского сельсовета и изменении границ Мишневичского сельсовета Шумилинского района Витебской области

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе