wd wp Пошук:

Сіроцінскі сельсавет

Сіро́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сіроціна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад Лаўжанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бываліна, Ласвіцкія, Новае Дворышча, Плігаўкі і Старое Дворышча), а ў склад сельсавета з Пагарэліцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Альшанка, Барсукі, Бубны, Грабніца, Града, Грышаны, Дворышча, Ермачкі, Зачэрнае, Казаногава, Касцюкі, Мазурына, Мішчанкі, Навасёлкі, Новая Дзярэўня, Самусяты, Слабада, Сянькова, Філіпенкі і Чысці)[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1126 чалавек[2], з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Віцебскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сіроцінскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат