wd wp Пошук:

Быхаўская сінагога

Быхаўская сінагога — іўдзейскае сакральнае збудаванне ў Быхаве, узведзенае ў пачатку XVII ст. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Помнік архітэктуры позняга рэнесансу[1][2].

Архітэктура

Цэнтрычнае мураванае абарончае збудаванне, амаль квадратнае ў плане, завяршаецца пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус спярша праразалі прамавугольныя і круглыя байніцы (пазней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. Тоўстыя сцены (1,75 м) першага яруса праразаюць высокія паўцыркульныя вокны з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб’ядноўваюцца на ўсю сцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад з левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая звязвала сутарэнне і гарышча.

Інтэр'ер сінагогі

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі. Яны з’яўляюцца канструкцыйнай асновай для цыліндрычных скляпенняў з распалубкамі. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеннямі. Ніжні ярус бімы мае паўсферычнае перакрыцце, апрацаванае стукавым шматкаляровым раслінным арнаментам, верхні праразаюць паўцыркульныя праёмы. У цэнтры ўсходняй сцяны паміж пілястрамі знаходзіцца алтар-ніша, аблямаваны стукавай ляпнінай.

У наш час знаходзіцца ў занядбаным стане.

Захаваўся будынак школы, які належаў сінагозе. Інтэр’еры і частка фасада страчаны. Прыстасаваны пад вучэбны клас (цагляная частка) і пад жыллё (драўляная частка)[3].

Галерэя

Зноскі

  1. к // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. С. 97.
  2. ЭнцВКЛ, 2010
  3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Абарончыя храмы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сінагогі Беларусі
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Быхава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс