.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Лынько (нар. 16 кастрычніка 1989) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама».
Выхаванец мінскага «Тарпеда», у 2007 годзе выступаў за дубль «Дарыды». Пазней далучыўся да клуба «Іслач», які выступаў на першынстве Мінскага раёна. У 2012 годзе «Іслач» заявілася ў Другую лігу, і Сяргей прайшоў у ім шлях да Вышэйшай лігі. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.
Пасля выхаду «Іслачы» ў Вышэйшую лігу ў сакавіку 2016 годзе быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[3]. У складзе «Тарпеда» Лынько стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, быў капітанам каманды. Па выніках сезона 2016 быў прызнаны найлепшым іграком аўтазаводцаў.
У студзені 2017 года, вярнуўшыся з арэнды, падпісаў новы кантракт з «Іслаччу»[4]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:2). Пазней стаў у асноўным гуляць за дубль, у галоўнай камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[5] і неўзабаве афіцыйна стаў іграком «Тарпеда»[6]. Адразу стаў капітанам каманды і асноўным іграком. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[7].
У ліпені 2019 года, калі ў клуба пачаліся фінансавыя праблемы, разам з іншымі ігракамі асноўнага складу разарваў кантракт, аднак застаўся ў камандзе і згуляў у двух яе апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), у якіх «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу. Пазней жа «Тарпеда» абвясціла аб зняцці з чэмпіянату, і Лынько застаўся без каманды.
У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага клуба «Ерэван»[8], дзе гуляў да канца года. У пачатку 2020 года трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, выкарыстоўваўся ў якасці абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[10]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дарыда | 22 | 2 | |
2012 | Д3 | Іслач | 32 | 8 | |
2013 | Д2 | Іслач | 23 | 2 | |
2014 | Д2 | Іслач | 24 | 1 | |
2015 | Д2 | Іслач | 23 | 2 | |
2016 | Д2 | Тарпеда | 25 | 1 | |
2017 | Д1 | Іслач | 10 | 0 | |
2018 | Д1 | Тарпеда | 24 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | 12 | 0 | |
2019/20 (1) | Д1 | Ерэван | 5 | 0 | |
2020 | Д2 | Крумкачы | 17 | 1 | |
2021 | Д1 | Дынама | 24 | 0 | |