wd wp Пошук:

Сяргей Вячаслававіч Крывец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крывец. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Крывец (нар. 8 чэрвеня 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Вяра Леха» з Познані. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2016). Футбаліст года Беларусі (2014).

Клубная кар’ера

Кар’ера Сяргея пачыналася ў Гродна, дзе ён займаўся ў ДЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад мінскага «Лакаматыва». Па выніках чэмпіянату ў Першай лізе 2004 года «Лакаматыў» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе, а Сяргей стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба.

У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якога наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Сяргей Крывец — аўтар першага гала, забітага беларускімі клубамі ў асноўнай сетцы Лігі чэмпіёнаў (БАТЭ — «Ювентус» 2:2, Мінск, 30 верасня 2008 года). У 2009 годзе па выніках апытання, якое праводзілася газетай «Прессбол», Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату.

У снежні 2009 года Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані. «Лех» у сезоне 2009/10 стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 года перайшоў у клуб «Цзянсу Сайнці» з кітайскага горада Нанкін[4], дзе спачатку трывала гуляў у аснове, але з мая 2013 года перастаў з’яўляцца на полі.

У ліпені 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. 23 ліпеня 2013 года ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёра» не забіў пенальці, у выніку БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Пазней у чэмпіянаце Беларусі тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёра», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клуб і атрымаць чарговае чэмпіёнства.

У сезоне 2014 Сяргей стаў выступаць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Неўзабаве ён узначаліў як спіс найлепшых бамбрадзіраў, так і спіс найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2014/15: 5 жніўня 2014 года ў адказным матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць «Дэбрэцэна» на другой дададзенай хвіліне забіў гол, які вывеў БАТЭ ў раўнд плэй-оф.

28 жніўня 2014 года перайшоў у французскі клуб «Мец»[6]. Спачатку трывала гуляў у аснове, 20 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мец» — у браму «Бастыі» (выніковы лік 3:1). Але потым Сяргей стаў атрымоўваць менш часу на полі, а з сакавіка 2015 года ўвогуле не выхадзіў, нярэдка нават не трапляючы ў заяўку. Па выніках сезона 2014/15 «Мец» страціў месца ў Лізе 1. На наступны сезон Крывец застаўся ў камандзе, аднак у першай палове сезона не выхадзіў на поле. У пачатку 2016 года, пасля змены галоўнага трэнера, стаў трапляць у склад, але замацавацца ў аснове не здолеў. У чэрвені 2016 года датэрмінова разарваў кантракт з «Мецам»[7].

14 ліпеня 2016 года падпісаў аднагадовы кантракт з плоцкай «Віслай», якая вярнулася ў польскую Экстраклясу[8]. Трывала гуляў за аснову «Віслы», толькі ў красавіку 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2016/17. У чэрвені 2017 года стала вядома, што «Вісла» не будзе падаўжаць кантракт з Крыўцом і той пакідае клуб[9].

У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з польскім футбольным клубам «Арка» (Гдыня) тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[10]. Аднак, на полі ў складзе «Аркі» з’яўляўся нерэгулярна, правёў у Экстраклясе ўсяго 10 матчаў.

У чэрвені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[11]. У брэсцкай камандзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У 2020 годзе вярнуўся ў аснову, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з познаньскім «Лехам», каб далучыцца да рэзервовай каманды «Лех II» з трэцяга дывізіёна Польшчы[12]. У чэрвені 2022 года пакінуў каманду і вырашыў завяршыць кар’еру[13], аднак пазней далучыўся да створанага заўзятарамі клуба «Вяра Леха» з шостага дывізіёна[14].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 года ў таварыскім матчы супраць Ісландыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасля пераезду ў Кітай улетку 2012 года перастаў трапляць у асноўную каманду. Пасля вяртання ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноў атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 года.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Krivets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Krivets // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Футбол. Сергей Кривец перешел из «Леха» в «Цзянсу Сайнти»
  5. Кривец подписал 3-летний контракт с БАТЭ(недаступная спасылка)
  6. Футбол. Сергей Кривец перешел в «Мец»
  7. Сергей Кривец покинул “Мец”
  8. Сергей Кривец подписал однолетний контракт с “Вислой” из Плоцка
  9. Футбол. Сергей Кривец покидает “Вислу” — польский клуб решил не продлевать контракт с белорусским полузащитником
  10. Сергей Кривец продолжит карьеру в польском клубе “Арка”
  11. Сергей Кривец подписал контракт с брестским “Динамо”
  12. Сергей Кривец подписал контракт с “Лехом-2”
  13. Футбол. Сергей Кривец завершил карьеру футболиста
  14. Чичкан в Тбилиси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Лех Познань
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лех II Познань
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арка Гдыня
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Цзянсу Сунін
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вяра Леха Познань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісла Плоцк
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мец