wd wp Пошук:

Сяргей Антонавіч Чуніхін

Сяргей Антонавіч Чуні́хін[1] (21 верасня 1905 — 29 кастрычніка 1985) — вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1934), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Харкаве. У 1929 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1933—1935 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай матэматыкі Тульскага механічнага інстытута, у 1935—1941 гг. Маскоўскага вячэрняга металургічнага інстытута. З 1941 года С. А. Чуніхін у Томску, займаў пасады загадчыка кафедрамі ў Томскім электрамеханічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту і Томскім дзяржаўным універсітэце. У 1953 годзе пераехаў у Гомель, дзе да 1960 года займаў пасаду загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1960 г. С. А. Чуніхін у Гомельскім аддзяленні Інстытута матэматыкі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыяй, адначасова з 1978 года — намеснік дырэктара Інстытута матэматыкі па Гомельскаму аддзяленню.

Навуковая дзейнасць

С. А. Чуніхіну належаць працы па тэорыі груп. Ён пабудаваў агульную тэорыю фактарызацыі канечных груп, вылучыў і вывучаў два новыя класы груп (П-аддзельныя і П-вырашальныя), стварыў новы метад даследавання груп[1]. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Подгруппы конечных групп» (1964, перакладзена за мяжой на англійскую мову ў 1969 годзе)[3].

Узнагароды і званні

Памяць

У Гомелі на доме № 32а па вуліцы Кірава ў 1995 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка з барэльефам вучонага.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. Акадэмік ЧУНІХІН Сяргей Антонавіч (руск.)  // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  3. Шеметков Л. А. Сергей Антонович Чунихин (1905—1985) // Известия Академии наук Беларуси. Серия физико-математических наук. № 3, 1996. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»