wd wp Пошук:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, БелДУТ (да 1992 года — Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, БелІІЧТ, БІІЧТ) — вядучая навучальная і навукова-даследчая ўстанова транспартнага і будаўнічага комплексу Беларусі.

Адзін з карпусоў у будынку былой Аляксандраўскай гімназіі

Гісторыя і сучаснасць

Заснаваны ў 1953 годзе і размешчаны ў г. Гомелі, вуліца Кірава. За мінулыя гады падрыхтавана звыш 27 тысячы інжынераў, бакалаўраў і магістраў. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаюцца каля 12 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання.

Корпус на рагу вуліцы Кірава і праспекта Перамогі

Падрыхтоўку кадраў на 32 кафедрах вядуць звыш 300 выкладчыкаў, у тым ліку 170 прафесараў і дацэнтаў. Рэгіянальныя навучальныя цэнтры ўніверсітэта размешчаны ў Брэсце, Мінску. У складзе ўніверсітэта функцыянуюць Інстытут павышэння кваліфікацыі і Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту.

Факультэты

У Мінску дзейнічае філіял ўніверсітэта.

Каледжы

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2014/10/20 № 995, загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 2015/05/23 № 55 — Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстаноў адукацыі Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі і з’яўляецца іх правапераемнікам.

Выбітныя выкладчыкі

Выбітныя выпускнікі

Рэктары

Зноскі

  1. Знаменитые люди Гомельщины(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Універсітэты Гомеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1953 год у Гомелі