У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усеня. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Усеня (нар. 4 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смаргонь».
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Алімпія», з 2004 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У асноўную каманду прабіцца не здолеў, таму стаў аддавацца ў арэнды ў клубы Першай лігі, як то «Хваля», «Белшына», «Баранавічы», «Рудзенск».
У сакавіку 2011 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда»[2], дзе гуляў за дубль. У ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], дзе здолеў замацавацца і на наступны сезон перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.
У лютым 2015 года пераехаў у чэмпіянат Арменіі, стаўшы іграком клуба «Алашкерт»[4], куды яго запрасіў іншы беларус Станіслаў Гнядзько. У студзені 2016 года вярнуўся ў «Гарадзею»[5], якая выйшла ў Вышэйшую лігу. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. У студзені 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сезоне 2017 стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў пераважна злева ў абароне. У сезоне 2018 зноў стаў звычайна гуляць у стартавым складзе.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. У сезоне 2019 часцей заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля, у верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[8]. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак у маі атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца года.
У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. У складзе брэсцкага клуба выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку стаў іграком «Смаргоні»[10].