wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Волкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волкаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Волкаў (нар. 27 студзеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Клубная кар’ера

Выхаванец полацкай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў «Віцебску», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[4], дзе да канца сезона згуляў у пяці матчах Першай лігі. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Віцебск».

У сезоне 2018 зноў стаў выступаць за дубль «Віцебска», а са жніўня 2018 года стаў трапляць у заяўку асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 верасня 2018 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2019 трывала прыцягваўся да асноўнай каманды, спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе.

У сезоне 2020 стаў адным з асноўных ігракоў віцебскага клуба. У ліпені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Волкава ў барысаўскі БАТЭ, кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[5]. Не здолеў замацавацца ў аснове барысаўчан, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У лютым 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[6].

Міжнародная кар’ера

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў трывала прыцягвацца да моладзевай зборнай.

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016дубльВіцебск226
2017 (1)дубльВіцебск71
2017 (2)Д2Орша50
2018Д1Віцебск20
2019Д1Віцебск171
2020Д1Віцебск262
2021Д1БАТЭ160

Зноскі

  1. Sergey Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Volkaw // FBref.com
  3. 1 2 https://fcbate.by/ru/team/first-team/id9425
  4. Игроки дублирующего состава на правах аренды перешли в ФК “Орша” Архівавана 25 жніўня 2017.
  5. Сергей Волков из “Витебска” перейдет в БАТЭ
  6. Хавбек БАТЭ Сергей Волков арендован “Витебском”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку