wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Лугоўскі

Сярге́й Іва́навіч Луго́ўскі (руск.: Сергей Иванович Луговский; 29 чэрвеня 1912, Жытомір — 2002, Масква) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, пылаўлоўлівання і аховы паветранага басейна ад забруджання шкоднымі рэчывамі. Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).[1]

Біяграфія

Сяргей Іванавіч Лугоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1912 года ў горадзе Жытоміры ў сям’і вайскоўца. Пасля заканчэння Жытомірскай зямельна-наладжвальнай прафшколы браў удзел у будаванні Крыварожскага металургічнага камбіната.

19321937 — студэнт Крыварожскага горнаруднага інстытута і Днепрапятроўскага горнага інстытута. Працаваў начальнікам шахты і намеснікам галоўнага інжынера рудаўпраўлення трэста «Нікапаль-Марганец».

У студзені 1941 года С. І. Лугоўскі быў залічаны аспірантам Крыварожскага горнаруднага інстытута. Ён паспявае здаць экзамены кандыдацкага мінімуму, але ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны па мабілізацыі адпраўляецца ў Севастопаль у дзейны Чарнаморскі ваенна-марскі флот.

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. Браў удзел у абароне Севастопаля і Масквы. Пасля вызвалення Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў як горны інжынер быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі (шахтаў) рэспублікі.

19461957 — асістэнт, дацэнт, потым прафесар Крыварожскага горнаруднага інстытута. У сакавіку 1948 года ён паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю па аэрадынаміцы вентыляцыйных сетак, а ўжо ў сярэдзіне 1955 года — доктарскую дысертацыю па вентыляцыі рудных шахтаў пасля масавых выбухаў.

19571963 — прарэктар па навуковай рабоце Крыварожскага горнаруднага інстытута, загадчык кафедры рудніковай вентыляцыі і аховы працы, адказны рэдактар зборніка навуковых работ.

19621972 — загадчык кафедры цеплатэхнікі Валгаградскага інстытута інжынераў гарадской гаспадаркі, адказны рэдактар зборнікаў навуковых работ, член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый.

У 1972 годзе С. І. Лугоўскі пераходзіць на працу ў Наваполацкі філіял Беларускага тэхналагічнага інстытута і становіцца яго першым прафесарам, што адыграла істотную ролю ў ператварэнні філіяла ў самастойную ВНУ — Наваполацкі політэхнічны інстытут[2] (НПІ).

19721988 — загадчык кафедры санітарнай тэхнікі і аховы працы НПІ.

19731976 — старшыня Камісіі па экалогіі Наваполацкага гарадскога Савета.

19761986 — член спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры Беларускім політэхнічным інстытуце (г. Мінск)

19882000 — прафесар кафедры цеплагазазабеспячэння[3], вентыляцыі і аховы паветранага басейна НПІ, а пасля ператварэння ВНУ — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта1993).

19951999 — член Савета па абароне дысертацый пры Полацкім дзяржаўным універсітэце[4].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя накірункі С. І. Лугоўскага:

Падрыхтаваў 46 кандыдатаў навук. 7 яго вучняў сталі дактарамі навук.

Узнагароды

Асноўныя працы

За больш чым паўвекавую навуковую, метадычную і педагагічную дзейнасць С. І. Лугоўскі апублікаваў

Бібліяграфія

Гл. таксама

Зноскі

  1. УЧЕНЫЕ ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА Архівавана 15 жніўня 2018.
  2. Наваполацкі політэхнічны інстытут Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  3. Кафедра теплогазоводоснабжения и вентиляции Архівавана 13 лістапада 2017.
  4. История кафедры ТГСВ Архівавана 15 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук