wd wp Пошук:

Эрнст Міхайлавіч Бабенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабенка. Эрнст Міха́йлавіч Бабéнка (21 кастрычніка 1937, г.п. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 15 жніўня 2019) — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута (з 1993 ПГУ) (1974—1976, 1987—1993) і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993—2003). Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). Сапраўдны член Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай і Беларускай інжынернай акадэмій.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1937 года ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У 1954 годзе з аднакай скончыў сярэднюю школу № 2 горада Маладзечна.

У 19541959 — студэнт Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Дз. І. Мендзялеева.

У 19591962 гадах — машыніст газанаддуўкі, начальнік змены, намеснік начальніка пякоксавага цэха Чалябінскага металургічнага завода.

У 19621968 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, кіраўніком групы, начальнікам лабараторыі, начальнікам аддзела тэхналагічных лабараторый Дзяржаўнага навукова-даследчыцкага інстытута электроднай прамысловасці (г. Чалябінск). Падрыхтавана і абаронена ў МХТІ кандыдацкая дысертацыя (1967).

У 19681970 гадах — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута.

У 19701973 гадах — дырэктар Наваполацкага філіяла БТІ.

У 19741976 гадах — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута[2].

У 19761985 гадах — дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута электроднай прамысловасці Міністэрства каляровай металургіі СССР (г. Масква). Пры непасрэдным удзеле Э. М. Бабенкі былі распрацаваныя эфектыўныя спосабы атрымання каменнавугальных пекаў, вугляродных валокнаў і цэлага шэрагу кампазіцыйных матарыялаў, якія знайшлі сваё выкарыстанне у абарончай прамысловасці, у прыватнасці, касмічнай і авіяцыйнай, і былі асветлены ў доктарскай дысертацыі (1988).

У 19851987 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па навуцы і новай тэхніцы Усесаюзнага аб’яднання «Саюзвуглярод» Міністэрства каляровай металургіі СССР (г. Масква).

З пачаткам перабудовы цэнтральныя органы кіравання паступова губляюць уплыў на эканамічнае жыццё краіны. Э. М. Бабенка прымае прапанову Міністра сярэдняй і вышэйшай адукацыі БССР М. М. Мяшкова і вяртаецца ў Наваполацк.

У 19871993 гадах працуе рэктарам Наваполацкага політэхнічнага ўніверсітэта, а пасля яго пераўтварэння (Прыказ № 115 ад 8.10.1993 г.) узначальвае ў 19932003 гадах Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт[3].

Дзякуючы намаганням Э. М. Бабенкі у 2003 годзе Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў перададзены комплекс будынкаў Полацкага езуіцкага калегіума, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як унікальны помнік архітэктуры міжнароднага значэння[4].

У 20032016 гадах — прафесар кафедры хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газа Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Э. М. Бабенка займаецца вывучэннем вадкіх і цвёрдых прадуктаў каменнавугальнага паходжання. Прымаў удзел у распрацоўцы эфектыўных спосабаў атрымання каменнавугальных пекаў, вуглеродных валокнаў і цэлага шэрагу кампазіцыйных матэрыялаў, якія знайшлі сваё выкарыстанне ў абарончай прамысловасці, у прыватнасці, касмічнай і авіацыйнай.

Пад кіраўніцтвам Э. М. Бабенкі супрацоўнікамі кафедры хімічнай тэхналогіі паліва і вугляродных матэрыялаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта быў выкананы шэраг работ для прамысловасці, большасць з якіх звязана з распрацоўкай тэхналогій і тэхнічны рашэнняў вытворчасці пекаў з рэшткавых прадуктаз нафтаперапрацоўкі, атрымання бітумаў і бітумазмяшчальных кампазіцыйных матэрыялаў[3].

Грамадская дзейнасць

Узнагароды і прэміі

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://polotsk.museum.by/node/47518
  2. Наваполацкі політэхнічны інстытут Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  3. 1 2 Эрнст Михайлович Бабенко: (К 65-летию со дня рождения) /Сост. О. Б. Володина, О. И. Лапковская; науч. ред. Ф. И. Пантелеенко. — Новополоцк, 2002. — 68 с. Архівавана 16 жніўня 2018.
  4. Возвращение домой: к 10-летию возрождения Полоцкого коллегиума Архівавана 16 жніўня 2018.
  5. Эрнст Михайлович Бабенко — Почетный гражданин города Полоцка! Архівавана 13 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Полацка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плешчаніцах
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук