wd wp Пошук:

Вентыляцыя

Вентыляцыйная шахта ў Ганконгу

Вентыляцыя (ад лац.: Ventilatio — праветрыванне) — рэгулюемы паветраабмен у памяшканні, а таксама прылады, якія яго ствараюць. Вентыляцыя забяспечвае неабходную чысціню, тэмпературу, вільготнасць і рухомасць паветра. Гэтыя патрабаванні вызначаюцца гігіенічнымі нарматывамі: наяўнасць шкодных рэчываў у паветры (газы, пары, пыл) абмяжоўваецца гранічна дапушчальнымі (бясшкоднымі для здароўя людзей) канцэнтрацыямі, а тэмпература, вільготнасць і рухомасць паветра ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад умоў, неабходных для найбольш спрыяльнага самаадчування чалавека. Для многіх вытворчых памяшканняў (цэхі зборкі дакладных механізмаў, радыёэлектронікі і інш.) чысціня паветра, яго тэмпература і вільготнасць вызначаюцца таксама асаблівасцямі тэхналагічнага працэсу.

Віды вентыляцыі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вентыляцыя