wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Швед

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Швед. Пётр Іванавіч Швед (19 верасня 1934, в. Шантырава, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 5 сакавіка 2003) — беларускі савецкі хімік, рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1976—1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 верасня 1934 года ў вёсцы Шантырава на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе паступіў у Бялянскую пачатковую школу. У 1946—1950 вучыўся ў Дзісненскай сярэдняй школе. У 1950 пасля сканчэння васьмі класаў выехаў на вучобу ў Ленінград.

Дзейнасць

19501952 гг. — навучэнец Рамеснага вучылішча № 13 Міністэрства працоўных рэзерваў и школы рабочай моладзі (г. Ленінград).

19521953 гг. — рабочы суднабудаўнічага завода імя А. Марці прамысловасці, студэнт вячэрняга факультэта Ленінградскага караблебудаўнічага інстытута (г. Ленінград).

19531958 гг. — курсант Ленінградскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча інжынераў зброі (хімічны факультэт; спецыяльнасць «інжынер-хімік»).

19581960 гг. — служба ў ВМФ СССР (г. Ліепая, Латвійская ССР).

19601962 гг. — старшы інжынер, начальнік лабараторыі СКБ Мікраэлектронікі (г. Ленінград).

19621974 гг. — начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце (1971—1974) НДІ электронных матэрыялаў Міністэрства электроннай прамысловасці СССР (г. Арджанікідзэ).

1968 г. — прысуждана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук (тэма дысертацыі «Уплыў некаторых фактараў на абарону крэмніевых бяскорпусных паўправадніковых прыбораў для мікрасхем»).

1971 г. — прысвоена навуковае званне дацэнта.

19741976 гг. — прарэктар па навуковай рабоце Наваполацкага політэхнічнага інстытута.

8 красавіка 1976 года — 25 кастрычніка 1986 года — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута.[1].

19861994 гг. — загадчык кафедры хіміі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (з 1993 — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта).

З 1994 г. — на пенсіі.

Узнагароды

Зноскі

  1. Наваполацкі політэхнічны інстытут Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  2. Медаль «За працоўную адзнаку» (1966)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Хімікі СССР