wd wp Пошук:

Сцяпан Паўлавіч Мельнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнік. Сцяпан Паўлавіч Ме́льнік[1] (руск.: Степан Павлович Мельник; 13 жніўня 1883 — 28 чэрвеня 1938) — вучоны, батанік і лесавод, доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936), прафесар (1923).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Засулле Лохвіцкага павета Палтаўскай губерні (сучасны Лохвыцкі раён Палтаўскай вобласці Украіны). У 1911 годзе скончыў Пецярбургскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт). З 1914 па 1919 год выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 года ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе прафесара кафедры агульнага лесаводства. У 1926—1930 гадах займаў пасаду дырэктара Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР. У 1933—1938 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР[2].

28 лютага 1938 года быў арыштаваны органамі НКУС БССР і ў гэтым жа годзе расстраляны[3]. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па лесаводстве, дэндралогіі, феналогіі. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР. Таксама займаўся даследаваннем паркаў і іншых дэндралагічных аб’ектаў.

Аўтар 70 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3]. Сярод іх:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. Беларусь, 1995
  3. 1 2 Цыганов, А. Р. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохо-зяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки: БГСХА, 2017. — С. 24. — 163с. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Батанікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лесаводы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Лесаводы Беларусі
Катэгорыя·Феналогія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта імя В. В. Дакучаева
Катэгорыя·Дэндролагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лохвіцкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску