wd wp Пошук:

Сунляо

Сунля́о, Сунляопін’юань, Маньчжурская раўніна (кіт. трад. 東北平原, спр. 东北平原, піньінь Dōngběi Píngyuán) — раўніна на паўночным усходзе Кітая, у басейнах рэк Сунгары і Ляахэ.

Плошча каля 350 тыс. км². Вышыні да 1000[1] м над узроўнем мора (пераважаючыя вышыні 200—300 м, у паўднёва-заходняй частцы — да 100 м). Раўніна плоская, складзеная пераважна з рачных і азёрных адкладаў. Уздоўж водападзелу рэк Сунгары і Ляахэ узгоркі, складзеныя з гранітаў, базальтаў, гнейсаў, перакрытыя лёсам. У заходняй і паўднёва-заходняй частках сустракаюцца эолавыя формы рэльефу (дзюны і інш.).

Клімат умераны, мусонны. Ападкаў выпадае 400—700 мм за год. Ландшафт стэпавы, на паўночнай і ўсходняй ускраінах лесастэп. На поўначы ў асобных месцах вечная мерзлата.

Буйныя гарады: Харбін, Чанчунь, Цыцыкар, Шыньян, Фушунь.

Зноскі

  1. 1 2 Northeast Plain // Encyclopedia Britannica (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Кітая
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum