wd wp Пошук:

Сумах

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жаўтушнік. Сума́х, жаўтушнік[3][4] (Rhus) — род кветкавых раслін, які аб’ядноўвае каля 250 відаў кустоў і невялікіх дрэў сямейства Сумахавыя (Anacardiaceae).

Батанічнае апісанне

Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невялікія дрэвы вышынёй да 12 м. Лісце буйное, чаргаванае, трайчастае або непарнаперыстае, увосень набывае ярка-чырвоны-колер. Кветкі дробныя, шматлікія, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — мяцёлка. Плод — касцянка.

Распаўсюджанне і экалогія

Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: сумах аленярогі, ці пушысты, ці воцатны (Rhus typhina), сумах духмяны (Rhus aromatica), сумах трохлопасцевы (Rhus trilobata).

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У лісці і кары маюцца дубільныя рэчывы[4]. З соку некаторых відаў (ядавіты) атрымліваюць лак, з пладоў — воск[4].

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Сумах Паводле базы даных The Plant List, род уключае 131 від[5]. Некаторыя з іх:

Некаторыя віды, у тым ліку сумах самаўкараняльны (Toxicodendron pubescens)[7] і Toxicodendron vernicifluum, якія часта прылічаюцца да гэтага роду, адносяцца ўсе ж да роду Toxicodendron, прадстаўнікі якога валодаюць высокаалергенным лісцем і пладамі шэра-белага колеру.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  5. Rhus (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 6 верасня 2016.
  6. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Rhus L.(англ.)  (Праверана 16 чэрвеня 2009)
  7. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rhus toxicodendron

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сумахавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара