wd wp Пошук:

Суботнікі

Субо́тнікі[1] (трансліт.: Subotniki, руск.: Суботники) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе ракі Гаўя. Адміністрацыйны цэнтр Суботніцкага сельсавета. Насельніцтва 776 чал. (2000). Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.

Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Цяперашнюю назву Суботнікі носяць з 1545 г., да таго звычайна згадваюцца (яшчэ з Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (ад імя Войцеха Манівіда).

Ад свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1636 на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касцёл (не захаваўся).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Суботнікі апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Станам на 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы. На 1890 тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасць Умястоўскіх[2].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Суботнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 года Лідскага) павету Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 99 двароў.

Ад верасня 1939 года Суботнікі — у Беларускай ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна. На 2000 у вёсцы было 316 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Уладзімір Бянько. Суботнікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 438.
  3. Subotniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 522.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Суботніцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Суботнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства