wd wp Пошук:

Валянціна Вацлаваўна Курсевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курсевіч. Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (нар. 13 мая 1965, в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).

Працавала ўрачом выязной брыгады станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінскага раёна, урачом-кардыёлагам Мінскага раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, урачом-кардыёлагам, урачом-рэўматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы, загадчыкам кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га (была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы) і 6-га скліканняў.

Аўтар больш за 20 навуковых артыкулаў па праблемах кардыялогіі і рэўматалогіі.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі

  1. Курсевіч Валянціна Вацлаваўна
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Рэўматолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Суботніках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў