wd wp Пошук:

Суботніцкі сельсавет

Субо́тніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Суботнікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жамласлаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1928 чалавек[1], з іх 79,8 % — беларусы, 17,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[2].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Суботніцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат