wd wp Пошук:

Станіслаў Эдуардавіч Драгун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драгун. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Станіслаў Драгун (нар. 4 чэрвеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2020).

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Працоўныя рэзервы», пачаў кар’еру ў сталічным «Лакаматыве». Пасля паўтары гады гуляў за «Гомель». У 2008 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». У 2011 годзе стаў капітанам каманды і адным з ключавых ігракоў.

У студзені 2013 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў»[5], дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. Застаўся ў самарскім клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2013/14, і на наступны год дапамог яму вярнуцца ў эліту.

У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта з «Крыламі Саветаў» адмовіўся яго падаўжаць. 8 студзеня 2016 года маскоўскае «Дынама» афіцыйна абвясціла аб падпісанні кантракта з Драгуном да лета 2019 года[6]. У першай палове 2016 года быў асноўным іграком масквічоў, аднак некалькі матчаў прапусціў з-за траўмы. Па выніках сезона 2015/16 «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, і наступны сезон Драгун распачаў у ФНЛ. Аднак месца ў аснове ўжо не меў і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. У лютым 2017 года «Дынама» ў аднабаковым парадку разарвала кантракт з Драгуном[7].

У сакавіку 2017 года стаў іграком «Арэнбурга»[8]. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што клуб не будзе падаўжаць кантракт з Драгуном[9]. Пасля зыходу з «Арэнбурга» цікавасць да Драгуна сталі праяўляць беларускія клубы, як то брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», аднак паўабаронца папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[10]. У складзе БАТЭ замацаваўся ў цэнтры паўабароны. 1 кастрычніка 2017 года забіў гол у гасцявым матчы барысаўчан з мінскім «Дынама», які прынёс камандзе перамогу 1:0, у выніку стаў з БАТЭ чэмпіёнам Беларусі.

У сезоне 2018 заставаўся адным з лідараў каманды, у галасаванні за званне футбаліста года Беларусі заняў другое месца пасля аднаклубніка Ігара Стасевіча. У сезоне 2019 з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[11]. У чэрвені 2021 года атрымаў цяжкую траўму і выбыў на працяглы тэрмін. У верасні 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2022 года[12].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам алімпійскай зборнай Беларусі. 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай.

Восенню 2018 года разам са зборнай удзельнічаў у першым розыгрышы Лігі нацый УЕФА, дзе дапамог камандзе атрымаць перамогу ў сваёй групе ў дывізіёне D, сам з 5 галамі стаў адным з найлепшымх бамбардзіраў турніру.

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. Stanislav Dragun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanislaw Drahun // FBref.com
  3. Stanislav Dragun // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. https://fcbate.by/team/base/24
  5. Станислав Драгун перешел из минского «Динамо» в самарские «Крылья Советов» Архівавана 17 лютага 2013.
  6. Московское “Динамо” объявило о подписании контракта со Станиславом Драгуном
  7. Московское “Динамо” расторгло контракт с Драгуном
  8. Драгун стал игроком «Оренбурга»
  9. Драгун и Сиваков покинули “Оренбург”
  10. Станислав Драгун официально представлен в качестве игрока БАТЭ
  11. Драгун продлил контракт с БАТЭ
  12. Драгун продлил контракт с БАТЭ
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта