wd wp Пошук:

Станіслаў Вячаслававіч Іжакоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Станіслаў Іжакоўскі (нар. 22 жніўня 1994, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца рагачоўскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2011 года гуляў за дубль. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў. У сезонах 2013—2014 працягваў гуляць за дубль, аднак стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу каманды. 30 лістапада 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць мінскага «Дынама», выйшаўшы на замену ў кампенсаваны час.

Па заканчэнні сезона 2014 «Гомель» пакінула значная колькасць ігракоў, і некалькі дублёраў, у тым ліку Іжакоўскі, былі пераведзеныя ў асноўную каманду[2]. Сезон 2015 распачаў ужо адным з асноўных цэнтральных абаронцаў «Гомеля». У чэрвені некаторы час не трапляў у асноўны склад, але потым зноў замацаваўся ў цэнтры абароны гамяльчан. У сезоне 2016 года працягваў быць асноўным абаронцам, а 5 лістапада 2016 года ў матчы апошняга тура Першай лігі забіў свой першы гол за «Гомель», які прынёс клубу перамогу над «Ашмянамі» і першае месца ў Першай лізе.

У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Белшыну» і ў выніку быў арандаваны бабруйскім клубам[3]. У складзе «Белшыны» замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».

У пачатку 2018 года некаторы час трэніраваўся з «Гомелем» і гомельскім «Лакаматывам», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[4], аднак у сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», з якім у красавіку падпісаў кантракт[5]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[6]. У 2020 годзе працягваў быць іграком асновы, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком стартавага складу «Спадарожніка» ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года пакінуў петрыкаўскі клуб[8]. У лютым 2022 года стаў іграком рагачоўскага «Макслайна».

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20).

14 чэрвеня 2015 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльГомель290
2012дубльГомель260
2013дубльГомель290
2014Д1Гомель10
2015Д1Гомель200
2016Д2Гомель221
2017Д2Белшына280
2018Д2Граніт272
2019Д2Спадарожнік241
2020Д2Спадарожнік210
2021 (1)Д1Спадарожнік150
2021 (2)Д2Шахцёр190

Зноскі

  1. Stanislav Izhakovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Гомель” расторг контракт с Гречишко
  3. “Гомель” отдал Ижаковского в аренду “Белшине”
  4. Ижаковский сменил “Гранит” на ЮАС
  5. Ряды “Спутника” пополнил Ижаковский
  6. “Спутник” выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ
  7. Ижаковский и Холодинский пополнили ряды петриковского “Шахтера”
  8. Петриковский “Шахтер” объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў