wd wp Пошук:

Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч

Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч, Станіслаў-Нікадэм Аляксандравіч Ваньковіч (польск.: Stanisław Nikodem Wańkowicz, руск.: Станислав Александрович Ванькович) (? — 1812) — мінскі губернскі маршалак (1802—1808), буйны землеўласнік Мінскай губерні.

Біяграфія

Паходжанне

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства ВКЛ.

Нарадзіўся ў сям’і шляхціца-каталіка Аляксандра Янавіча Ваньковіча і яго жонкі Сафіі Грэгаровіч. Меў поўнае імя «Станіслаў-Нікадэм», з якіх звычайна карыстаўся імем «Станіслаў». Бацька Аляксандр Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства ВКЛ, дзе займаў мясцовыя земскія пасады (мінскага чашніка і мінскага каптуровага суддзі (упамін. 1764)) і дзе меў маёнткі Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Семяньковічы і Слабодка.

Службовая дзейнасць

Мінскі чашнік (1766—1774), харунжы пяцігорскай харугвы (1780—1784), мінскі гродскі рэгент (з 1786), сянажацкі староста (з 1788), цывільна-вайсковы камісар Менскага ваяводства (1790—1795), дэпутат дваранства Барысаўскага павета ў Мінскім дваранскім дэпутацкім сходзе (1795—1797), барысаўскі павятовы маршалак (1797—1802), мінскі губернскі маршалак (1802—1808).

У 1802 атрымаў ордэн Святой Ганны 2 ступені.

Маёнткі

Атрымаў у спадчыну маёнткі ў Мінскім, Ігуменскім і Барысаўскім павеце Мінскай губерні, у тым ліку — маёнтак Вялікая Сляпянка.

Сям’я

Станіслаў Ваньковіч быў двойчы жанаты. Першы раз з Ганнай (Мартай) Русецкай, а другі раз — з Юдытай Свентаржэцкай. Ад другой жонкі меў аднаго сына Эдварда (Эдварда-Уладзіслава-Антонія-Лукаша), хрышчанага 20 кастрычніка 1793 у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Заслаўі. Сын Эдвард Станіслававіч Ваньковіч (1793—1872) ажаніўся з Міхалінай Станіславаўнай Манюшкай, цёткай вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі (1819—1872).

Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч быў прадзедам Эдварда Адамавіча Вайніловіча (1847—1928), вядомага гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі і Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Губернскія маршалкі мінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі барысаўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ваньковічы