wd wp Пошук:

Эдвард Станіслававіч Ваньковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч. Эдвард Станіслававіч Ваньковіч, Эдвард-Уладзіслаў-Антоні-Лукаш Ваньковіч (польск.: Edward Władysław Antoni Wańkowicz; ? — 1872) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, маянтковец.

Біяграфія

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Станіслава Ваньковіча, мінскага губернскага маршалка, і Юдыты з каталіцкага шляхецкага роду Свентаржэцкіх. Ахрышчаны 20 кастрычніка 1793 года ў Заслаўскім касцёле[1]. У гонар Эдварда Станіслававіча Ваньковіча атрымаў сваё імя Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928), унук першага.

У 1814 г. — падсудак Мінскага павятовага суда. У 1820 г. — харунжы Мінскага павета. У 1821 г. — старшыня Мінскага губернскага апеляцыйнага межавага суда. Вядомы і добры гаспадар, перш усяго Сляпянкі Вялікай, дзе вёў узорную гаспадарку, а таксама Камароўкі і Зазерж (Зарэчча ?) над Свіслаччу.

Масон. Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы.

Сям’я

Жонка Міхаліна з Манюшкаў

Жонка Міхаліна з Манюшкаў, дачка Чэслава, сястра музыканта Станіслава Манюшкі. Дзеці:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 86/55. Эдвард-Уладзіслаў-Антоні-Лукаш // Гербоўнік беларускай шляхты. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
  2. 1 2 3 4 5 Швед, 2007

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваньковічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1872 годзе
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»