wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч

Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 159613 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.

Біяграфія

Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергліся апале. Сыны Мікіты Раманавіча — Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 годзе У 1605 годзе Лжэдзмітрый I, каб на справе даказаць сваяцтва з Раманавымі, вярнуў са ссылкі яшчэ жывых членаў роду. Вярнуліся Фёдар Мікітавіч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфай) і дзецьмі, і Іван Мікітавіч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле Домніне, а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у манастыры Св. Іпація каля Кастрамы.

21 лютага 1613 года 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў абраны Земскім саборам на царства, такім чынам стаў родапачынальнікам царскай дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 года Міхаіл каранаваны ва Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (1613—1619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзічы з баяр Салтыковых, у 1619-1633 — бацька, патрыярх Філарэт, які вярнуўся з палону і меў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

У царстваванне Міхаіла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Сталбоўскі мір, 1617) і Рэччу Паспалітай (1634), адноўлены адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 гадах пачалася арганізацыя палкоў «новага строю» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 годзе заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.

Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.

Дзеці

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Mikhail Fedorovich Romanov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 13 верасня 2022.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. К. Б.—Р. Алексей Михайлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 23–35.
  6. Алексей Михайлович // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 1. — С. 312–313.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1596 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1645 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Раманавы
Катэгорыя·Раманавы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля
Катэгорыя·Цары і вялікія князі ўсяе Русі