wd wp Пошук:

Старая Ладага

Старая Ладага — сяло ў Расіі, у Волхаўскім раёне Ленінградскай вобласці, на р. Волхаў.

Гісторыя

Згадваецца ў рускіх летапісах і скандынаўскіх сагах. Да X ст. апорны пункт на шляху з варагагў у грэкі, у XI—XV стст. крэпасць і рамесна-гандлёвы цэнтр Наўгародскай феадальнай рэспублікі. У пачатку XII ст. у Ладаге пабудаваны каменныя сцены. З 1478 г. у складзе Вялікага княства Маскоўскага. Эканамічнае значэнне страціла пасля будаўніцтва паўночнага порта ў Архангельску, ваеннае захоўвала да XVII ст. У 1703 г. Пётр I перанёс горад у вусце Волхава (Новая Ладага). На месцы старажытнай Ладыгі захаваліся рэшткі землянога вала, каменнай крэпасці, тры царквы XII—XV стст. з фрагментамі фрэсак. Раскопкі вядуцца з 1880-х гг.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Гарады Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)