wd wp Пошук:

Новая Ладага

Новая Ладага (руск.: Но́вая Ла́дога) — горад у Волхаўскім муніцыпальным раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Наваладажскага гарадскога паселішча. Горад размешчаны ў паўночнай частцы раёна ў пачатку аўтадарогі А115, на поўнач ад перасячэння аўтадарог Р21 (E 105) «Кола» і А114 «Новая Ладага — Волагда», за 26 км ад раённага цэнтра горада Волхаў і за 138 км ад Санкт-Пецярбурга.

Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Волхаў, у месцы ўпадзення яе ў Ладажскае возера.

Цэнтр горада займае трохвугольны востраў, абмежаваны з поўначы старым Пятроўскім каналам, з паўднёвага ўсходу — ракой Волхаў, з захаду — рукавом таго ж Пятроўскага канала, які злучаецца з ракой.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных