wd wp Пошук:

Якаб Понтусан Дэлагардзі

Граф Якаб Понтусан Дэлагардзі (шведск.: Jakob de la Gardie; 20 чэрвеня 1583, Рэвель — 12 жніўня 1652, Стакгольм) — шведскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік падзей Смутнага часу (гл. паход Дэлагардзі). У 1620 годзе ганараваны званнем фельдмаршала. Старэйшы сын — Магнус Габрыэль Дэлагардзі, рыксканцлер Швецыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1583 года ў Рэвелі ў сям’і Понтуса Дэлагардзі (1520—1585), шведскага палкаводца і дыпламата французскага паходжання.

У лютым 1609 года ўзначальваў пятнаццацітысячны дапаможны атрад, адпраўлены шведскім каралём Карлам IX на дапамогу Васілю Шуйскаму супраць польска-літоўскіх войскаў. Разам з войскамі пад камандаваннем Міхаіла Скапіна-Шуйскага разбіў польска-літоўскія войскі каля Цверы, вызваліў Троіцкую лаўру. У сакавіку 1610 года ўвайшоў у Маскву. Быў разбіты пры Клушыне і вымушаны быў адступіць. У 1610 годзе аблажыў Ціхвінскі манастыр, пратрымаўшы яго да 1613 года. Узначальваў шведскае войска ў бітве пад Бронніцай, удзельнічаў у аблозе Пскова ў 1615 годзе. У 1617 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Сталбоўскага міру.

З 1619 года шведскі намеснік у Рэвелі, з 1622 года генерал-губернатар Лівоніі. У 1632—1644 гадах член рэгенцкага савета пры каралеве Крысціне. Атрымаў ад караля ў леннае валоданне вобласць вакол замка Лескё, які значна перабудаваў. Памёр 12 жніўня 1652 года ў Стакгольме. У яго гонар названы горад Якабстад.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Jakob P. De la Gardie — 1917.
  2. Jacob Pontusson, count de la Gardie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Форстен Г. В. Делагарди, Яков // Русский биографический словарь — СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 177–180.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143454153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 3 4 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Г. Ф. Делагарди // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 329.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1583 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фельдмаршалы (Швецыя)
Катэгорыя·Постаці Смутнага часу
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1652 годзе