wd wp Пошук:

Спіс фіналаў Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Лігі чэмпіёнаў УЕФА

Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА. Першы розыгрыш прайшоў у сезоне 1955/56 гадоў. Турнір адкрыты для прадстаўнікоў усіх асацыяцый у складзе УЕФА (акрамя Ліхтэнштэйна, які не мае свайго чэмпіянату). Да сезона 1992/93 гадоў спаборніцтва мела назву «Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў». Першапачаткова толькі чэмпіёны сваіх нацыянальных ліг і чэмпіён турніра дапускаліся да ўдзелу ў спаборніцтве. Тым не менш, гэта было зменена ў 1997 годзе, каб дазволіць прызёрам наймацнейшых ліг удзельнічаць у барацьбе за Кубак чэмпіёнаў. Чэмпіён турніра не атрымліваў аўтаматычнага права на ўдзел у спаборніцтве, змены на гэты конт былі ўведзены ў 2005 годзе, калі «Ліверпул» не змог прабіцца ў розыгрыш Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2005/06.

У агульнай складанасці 22 клубы выйгравалі Лігу чэмпіёнаў/Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. «Рэал Мадрыд» мае рэкорд па колькасці перамог, выйграўшы турнір чатырнаццаць разоў, у тым ліку першы розыгрыш. Таксама ён утрымлівае рэкорд па колькасці перамог запар, выйграўшы кубак пяць разоў з 1956 па 1960 гады. «Ювентус» мае найбольшую колькасць паражэнняў у фіналах, турынскі клуб прайграваў рашаючую гульню сем разоў. На цяперашні момант «Атлетыка Мадрыд» з’яўляецца адзіным клубам, які тройчы выходзіў у фінал, але ніколі не выйграваў яго. Іспанія мае большасць чэмпіёнстваў, 19 перамог на два клубы («Рэал Мадрыд» — 14, «Барселона» — 5). Англія мае 14 перамог на пяць клубаў («Ліверпул» — 6, Манчэстэр Юнайтэд — 3, «Нотынгем Форэст» — 2, «Чэлсі» — 2, «Астан Віла» — 1), Італія мае 12 чэмпіёнстваў на тры каманды («Мілан» — 7, «Інтэрнацыянале» — 3, «Ювентус» — 2).

Спіс фіналаў

Ключ да колераў
Перамога ў серыі пенальці
Перамога ў дадатковы час
Перайгроўка матча
Сезон Месца правядзення Стадыён Пераможца Лік Фіналіст Гледачы Заўвагі
1955/56 Парыж, Францыя Парк дэ Прэнс Рэал Мадрыд 4:3 Рэймс 38,239
1956/57 Мадрыд, Іспанія Сант’яга Бернабеу Рэал Мадрыд 2:0 Фіярэнціна 124,000
1957/58 Брусель, Бельгія Стадыён Эйзель Рэал Мадрыд 3:2 (д.ч.) Мілан 67,000
1958/59 Штутгарт, Германія Некарштадыён Рэал Мадрыд 2:0 Рэймс 72,000
1959/60 Глазга, Шатландыя Хэмпдэн Парк Рэал Мадрыд 7:3 Айнтрахт 127,621
1960/61 Берн, Швейцарыя Ванкдорф Бенфіка 3:2 Барселона 26,732
1961/62 Амстэрдам, Нідэрланды Алімпійскі стадыён Бенфіка 5:3 Рэал Мадрыд 61,257
1962/63 Лондан, Англія Уэмблі Мілан 2:1 Бенфіка 45,715
1963/64 Вена, Аўстрыя Пратэрштадыум Інтэрнацыянале 3:1 Рэал Мадрыд 71,333
1964/65 Мілан, Італія Сан Сіра Інтэрнацыянале 1:0 Бенфіка 89,000
1965/66 Брусель, Бельгія Стадыён Эйзель Рэал Мадрыд 2:1 Партызан 46,745
1966/67 Лісабон, Партугалія Нацыянальны стадыён Сэлтык 2:1 Інтэрнацыянале 45,000
1967/68 Лондан, Англія Уэмблі Манчэстэр Юнайтэд 4:1 (д.ч.) Бенфіка 92,225
1968/69 Мадрыд, Іспанія Сант’яга Бернабеу Мілан 4:1 Аякс 31,782
1969/70 Мілан, Італія Сан Сіра Феенорд 2:1 (д.ч.) Сэлтык 53,187
1970/71 Лондан, Англія Уэмблі Аякс 2:0 Панатынаікос 83,179
1971/72 Ротэрдам, Нідэрланды Дэ Кюйп Аякс 2:0 Інтэрнацыянале 61,354
1972/73 Бялград, Югаславія Црвена Звезда Аякс 1:0 Ювентус 89,484
1973/74
2-і матч
Брусель, Бельгія Стадыён Эйзель Баварыя
1:1
4:0
Атлетыка Мадрыд
49,000
23,000
[з 1]
1974/75 Парыж, Францыя Парк дэ Прэнс Баварыя 2:0 Лідс Юнайтэд 48,374
1975/76 Глазга, Шатландыя Хэмпдэн Парк Баварыя 1:0 Сент-Эцьен 54,864
1976/77 Рым, Італія Стадыа Алімпіка Ліверпул 3:1 Барусія Мёнхенгладбах 52,078
1977/78 Лондан, Англія Уэмблі Ліверпул 1:0 Бругэ 92,500
1978/79 Мюнхен, Германія Алімпійскі стадыён Нотынгем Форэст 1:0 Мальмё 57,500
1979/80 Мадрыд, Іспанія Сант’яга Бернабеу Нотынгем Форэст 1:0 Гамбург 51,000
1980/81 Парыж, Францыя Парк дэ Прэнс Ліверпул 1:0 Рэал Мадрыд 48,360
1981/82 Ротэрдам, Нідэрланды Дэ Кюйп Астан Віла 1:0 Баварыя 46,000
1982/83 Афіны, Грэцыя Алімпійскі стадыён Гамбург 1:0 Ювентус 73,500
1983/84 Рым, Італія Стадыа Алімпіка Ліверпул 1:1 (4:2) Рома 69,693
1984/85 Брусель, Бельгія Стадыён Эйзель Ювентус 1:0 Ліверпул 58,000
1985/86 Севілья, Іспанія Рамон Санчэс Пісхуан Сцяўа 0:0 (2:0) Барселона 70,000
1986/87 Вена, Аўстрыя Пратэрштадыум Порту 2:1 Баварыя 57,500
1987/88 Штутгарт, Германія Некарштадыён ПСВ Эйндхавен 0:0 (6:5) Бенфіка 68,000
1988/89 Барселона, Іспанія Камп Ноу Мілан 4:0 Сцяўа 97,000
1989/90 Вена, Аўстрыя Пратэрштадыум Мілан 1:0 Бенфіка 57,558
1990/91 Бары, Італія Сан Нікола Црвена Звезда 0:0 (5:3) Марсель 56,000
1991/92 Лондан, Англія Уэмблі Барселона 1:0 (д.ч.) Сампдорыя 70,827
1992/93 Мюнхен, Германія Алімпійскі стадыён Марсель 1:0 Мілан 64,400
1993/94 Афіны, Грэцыя Алімпійскі стадыён Мілан 4:0 Барселона 70,000
1994/95 Вена, Аўстрыя Эрнст Хапель Аякс 1:0 Мілан 49,730
1995/96 Рым, Італія Стадыа Алімпіка Ювентус 1:1 (4:2) Аякс 70,000
1996/97 Мюнхен, Германія Алімпійскі стадыён Барусія Дортмунд 3:1 Ювентус 59,000
1997/98 Амстэрдам, Нідэрланды Амстэрдам Арэна Рэал Мадрыд 1:0 Ювентус 48,500
1998/99 Барселона, Іспанія Камп Ноу Манчэстэр Юнайтэд 2:1 Баварыя Мюнхен 90,245
1999/00 Сен-Дэні, Францыя Стад дэ Франс Рэал Мадрыд 3:0 Валенсія 80,000
2000/01 Мілан, Італія Сан Сіра Баварыя Мюнхен 1:1 (5:4) Валенсія 71,500
2001/02 Глазга, Шатландыя Хэмпдэн Парк Рэал Мадрыд 2:1 Баер Леверкузен 50,499
2002/03 Манчэстэр, Англія Олд Трафард Мілан 0:0 (3:2) Ювентус 62,315
2003/04 Гельзенкірхен, Германія Арэна Аўфшальке Порту 3:0 Манака 53,053
2004/05 Стамбул, Турцыя Алімпійскі стадыён Ліверпул 3:3 (3:2) Мілан 69,000
2005/06 Сен-Дэні, Францыя Стад дэ Франс Барселона 2:1 Арсенал 79,610
2006/07 Афіны, Грэцыя Алімпійскі стадыён Мілан 2:1 Ліверпул 63,000
2007/08 Масква, Расія Лужнікі Манчэстэр Юнайтэд 1:1 (6:5) Чэлсі 67,310
2008/09 Рым, Італія Стадыа Алімпіка Барселона 2:0 Манчэстэр Юнайтэд 62,467
2009/10 Мадрыд, Іспанія Сант’яга Бернабеу Інтэрнацыянале 2:0 Баварыя Мюнхен 73,490
2010/11 Лондан, Англія Уэмблі Барселона 3:1 Манчэстэр Юнайтэд 87,695
2011/12 Мюнхен, Германія Альянц Арэна Чэлсі 1:1 (4:3) Баварыя Мюнхен 62,500
2012/13 Лондан, Англія Уэмблі Баварыя Мюнхен 2:1 Барусія Дортмунд 86,298
2013/14 Лісабон, Партугалія Да Луж Рэал Мадрыд 4:1 (д.ч.) Атлетыка Мадрыд 60,976
2014/15 Берлін, Германія Алімпійскі стадыён Барселона 3:1 Ювентус 70,442
2015/16 Мілан, Італія Сан Сіра Рэал Мадрыд 1:1 (5:3) Атлетыка Мадрыд 71,942
2016/17 Кардыф, Уэльс Міленіум Рэал Мадрыд 4:1 Ювентус 65,842
2017/18 Кіеў, Украіна НСК «Алімпійскі» Рэал Мадрыд 3:1 Ліверпул 61,561
2018/19 Мадрыд, Іспанія Ванда Метрапалітана Ліверпул 2:0 Тотэнхэм Хотспур 63,272
2019/20 Лісабон, Партугалія Да Луж Баварыя Мюнхен 1:0 Пары Сен-Жэрмен 0[з 2]
2020/21 Порту, Партугалія Эштадыу ду Драган Чэлсі 1:0 Манчэстэр Сіці 14,110
2021/22 Сен-Дэні, Францыя Стад дэ Франс Рэал Мадрыд 1:0 Ліверпул 75,000

Статыстыка фіналаў

Паводле клубаў

Клуб П Ф КФ Выйграныя фіналы Прайграныя фіналы
Рэал Мадрыд 14 3 17 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 1962, 1964, 1981
Мілан 7 4 11 1963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 2007 1958, 1993, 1995, 2005
Баварыя 6 5 11 1974, 1975, 1976, 2001, 2013, 2020 1982, 1987, 1999, 2010, 2012
Ліверпул 6 4 10 1977, 1978, 1981, 1984, 2005, 2019 1985, 2007, 2018, 2022
Барселона 5 3 8 1992, 2006, 2009, 2011, 2015 1961, 1986, 1994
Аякс 4 2 6 1971, 1972, 1973, 1995 1969, 1996
Інтэрнацыянале 3 2 5 1964, 1965, 2010 1967, 1972
Манчэстэр Юнайтэд 3 2 5 1968, 1999, 2008 2009, 2011
Ювентус 2 7 9 1985, 1996 1973, 1983, 1997, 1998, 2003, 2015, 2017
Бенфіка 2 5 7 1961, 1962 1963, 1965, 1968, 1988, 1990
Чэлсі 2 1 3 2012, 2021 2008
Нотынгем Форэст 2 0 2 1979, 1980 -
Порту 2 0 2 1987, 2004 -
Сэлтык 1 1 2 1967 1970
Гамбург 1 1 2 1983 1980
Сцяўа 1 1 2 1986 1989
Марсель 1 1 2 1993 1991
Барусія Дортмунд 1 1 2 1997 2013
Феенорд 1 0 1 1970 -
Астан Віла 1 0 1 1982 -
ПСВ Эйндхавен 1 0 1 1988 -
Црвена Звезда 1 0 1 1991 -
Атлетыка Мадрыд 0 3 3 - 1974, 2014, 2016
Рэймс 0 2 2 - 1956, 1959
Валенсія 0 2 2 - 2000, 2001
Фіярэнціна 0 1 1 - 1957
Айнтрахт 0 1 1 - 1960
Партызан 0 1 1 - 1966
Панатынаікос 0 1 1 - 1971
Лідс Юнайтэд 0 1 1 - 1975
Сент-Эцьен 0 1 1 - 1976
Барусія Мёнхенгладбах 0 1 1 - 1977
Бругэ 0 1 1 - 1978
Мальмё 0 1 1 - 1979
Рома 0 1 1 - 1984
Сампдорыя 0 1 1 - 1992
Баер Леверкузен 0 1 1 - 2001
Манака 0 1 1 - 2004
Арсенал 0 1 1 - 2006
Тотэнхэм Хотспур 0 1 1 - 2019
Пары Сен-Жэрмен 0 1 1 - 2020
Манчэстэр Сіці 0 1 1 - 2021

Паводле краін

Краіна П Ф КФ Клубы-пераможцы Клубы-фіналісты
Іспанія 19 10 29
Англія 14 11 25
Італія 12 16 28
Германія 8 10 18
Нідэрланды 6 2 8
Партугалія 4 5 9
Францыя 1 6 7
Югаславія 1 1 2
Румынія 1 1 2
Шатландыя 1 1 2
Грэцыя 1 1
Бельгія 1 1
Швецыя 1 1

Фіналы адной нацыі

З пачатку турніра адбылося восем фіналаў, у якіх прымалі ўдзел клубы з адной краіны: Іспанія ў 2000, 2016 і 2014 гадах, Англія ў 2008, 2019 і 2021 гадах, Італія ў 2003 годзе і Германія ў 2013 годзе.

Сезон Месца правядзення Стадыён Пераможца Лік Фіналіст Гледачы
1999/00 Сен-Дэні, Францыя Стад дэ Франс Рэал Мадрыд 3:0 Валенсія 80,000
2002/03 Манчэстэр, Англія Олд Трафард Мілан 0:0 (3:2) Ювентус 62,315
2007/08 Масква, Расія Лужнікі Манчэстэр Юнайтэд 1:1 (6:5) Чэлсі 67,310
2012/13 Лондан, Англія Уэмблі Баварыя Мюнхен 2:1 Барусія Дортмунд 86,298
2013/14 Лісабон, Партугалія Да Луж Рэал Мадрыд 4:1 (д.ч.) Атлетыка Мадрыд 60,976
2015/16 Мілан, Італія Сан Сіра Рэал Мадрыд 1:1 (5:3) Атлетыка Мадрыд 71,942
2019/19 Мадрыд, Іспанія Ванда Метрапалітана Ліверпул 2:0 Тотэнхэм Хотспур 63,272
2020/21 Порту, Партугалія Эштадыу ду Драган Чэлсі 1:0 Манчэстэр Сіці 14,110

Заўвагі

  1. Паколькі асноўны і дадатковы час фінальнай гульні скончыўся ўнічыю 1:1, быў праведзены паўторны матч, які скончыўся перамогай «Баварыі» з лікам 4:0.
  2. Фінал 2020 года гуляўся без гледачоў у сувязі з пандэміяй COVID-19

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спісы:Спорт
Катэгорыя·Ліга чэмпіёнаў УЕФА