wd wp Пошук:

ФК Барусія Мёнхенгладбах

«Бару́сія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з’яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з’яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб’яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр (ням.: Jünter).

Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.

Гісторыя

Раннія гады

У канцы 1899 года група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клуб. І ўжо 1 жніўня 1900 года быў афіцыйна зарэгістраваны клуб «Барусія Мёнхенгладбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клуб Барусія 1900 Мёнхенгладбах» (ням.: «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клуб быў прыняты ў Рэйнска-Вестфальскі Гульнёвы Саюз (ням.: Rheinisch-Westfälischen Spielverband). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаванне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бекельбергу» (ням.: «Bökelbergstadion»). Але толькі пасля Другой сусветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ва ў той час самую высокую класу — Вышэйшую Заходнюю Лігу (ням.: Oberliga West).

Выхад у Бундэслігу

24 жніўня 1960 года Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Германіі, перамогшы ў фінале з лікам 3:2 футбольны клуб «Карлсруэ». У наступным годзе клуб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 года рушыў услед выхад у, заснаваную дзвюма гадамі ранней, прафесійную вышэйшую футбольную лігу Германіі — Бундэслігу. «Барусія» перамагла ў пераходных матчах, пасля таго як скончыла сезон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе (ням.: Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў бундэслізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» з Мюнхена.

Залатыя гады

«Гладбах» пачаў свой шлях у Бундэслізе ў сезоне 1965/66, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клубы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сезоне 1968/69, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сезоне, а потым, перамагла і ў наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэслігі абараніўшы тытул чэмпіёна.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Швейцарыя Бр Ян Зомер 1988
21 Германія Бр Тобіяс Зіпель 1988
Абаронцы
3 Японія Аб Ко Ітакура 1997
4 Францыя Аб Мамаду Дукурэ 1998
5 Германія Аб Марвін Фрыдрых 1995
18 Аўстрыя Аб Штэфан Лайнер 1992
20 Германія Аб Лука Нец 2003
24 Германія Аб Тоні Янчке 1990
25 Алжыр Аб Рамі Бенсебаіні 1995
29 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Джо Скалі 2002
30 Швейцарыя Аб Ніка Эльведзі 1996
Паўабаронцы
6 Германія ПА Крыстаф Крамер 1991
7 Германія ПА Патрык Герман 1991
8 Германія ПА Юліян Вайгль 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
11 Аўстрыя ПА Ганес Вольф 1999
17 Францыя ПА Куад’ё Канэ 2001
19 Францыя ПА Натан Нгуму 2000
22 Данія ПА Оскар Фраўла 2003
23 Германія ПА Ёнас Гофман 1992
27 Германія ПА Рока Райц 2002
32 Германія ПА Флорыян Нойгаўз 1997
34 Ірландыя ПА Конар Нос 2001
35 Аўстралія ПА Джэйкаб Італьяна 2001
38 Люксембург ПА Івандра Борхес Санчэс 2004
Нападнікі
10 Францыя Нап Маркус Цюрам 1997
13 Германія Нап Ларс Штындль Капітан каманды 1988
14 Францыя Нап Аласан Плеа 1993
26 Германія Нап Торбен Мюзель 1999

Рэзервовая каманда

Спасылкі

Афіцыйныя сайты

Неафіцыйныя сайты

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·ФК Барусія Мёнхенгладбах
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1900 годзе