wd wp Пошук:

ФК Рома

«Рома» (італ.: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаваны ў выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў горада ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі A з часоў свайго заснавання, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х клуб вымушаны быў прапусціць, бо вылецеў у Серыю B.

«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сезонах 1941/42, 1982/83 і 2000/01, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі і двойчы Суперкубка краіны. На еўрапейскай арэне клуб у 2022 годзе стаў першым пераможцам Лігі канферэнцый, яшчэ двойчы «Рома» выхадзіла ў фіналы еўрапейскіх кубкаў: Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983/84, але там яна атрымала паражэнне ў серыі пенальці ад «Ліверпула», і Кубка УЕФА ў 1990/91, калі саступіла «Інтэру».

Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на «Стадыа Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з’яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму «Сан-Сіра».

Гісторыя

Раннія часы

Футбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб’яднання трох рымскіх каманд: «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай з’яўлення ў Вечным горадзе клуба, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клуба генерала міліцыі Джорджа Вакаро.

«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Серыі А ў сезоне 1929/30. А ўжо ў наступным сезоне «джаларосі» фінішавалі на другім месцы, прапусціўшы наперад толькі «Ювентус». Найлепшымі ігракамі гэтага перыяду ў «Роме» былі капітан Аціліа Ферарыс, а таксама Гвіда Мазеці, Фульвіа Бернардзіні і Радольфа Воўк.

Стадыёны

Дасягненні

Серыя A

Кубак Італіі

Суперкубак Італіі

Міжнародныя кубкі

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Партугалія Бр Руй Патрысью 1988
2 Нідэрланды Аб Рык Карсдорп 1995
3 Бразілія Аб Рожыр Ібаніс 1998
4 Італія ПА Браян Крыстантэ 1995
6 Англія Аб Крыс Смолінг 1989
7 Італія ПА Ларэнца Пелегрыні Капітан каманды 1996
8 Сербія ПА Няманя Маціч 1988
9 Англія Нап Тэмі Абрахам 1997
11 Італія Нап Андрэа Белоці 1993
14 Узбекістан Нап Эльдор Шамуродаў 1995
17 Уругвай Аб Маціяс Вінья 1997
19 Турцыя Аб Зекі Чэлік 1997
20 Гвінея ПА Мадзі Камара 1997
21 Аргенціна Нап Паўла Дыбала 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
22 Італія ПА Нікола Дзаньёла 1999
23 Італія Аб Джанлука Манчыні 1996
24 Албанія Аб Мараш Кумбула 2000
25 Нідэрланды ПА Джарджынья Вейналдум 1990
37 Італія Аб Леанарда Спінацола 1993
52 Італія ПА Эдаарда Бовэ 2002
55 Гамбія ПА Эбрыма Дарбо 2001
59 Польшча ПА Нікола Залеўскі 2002
63 Італія Бр П’етра Боер 2002
65 Італія ПА Філіпа Трыпі 2002
92 Італія Нап Стэфан Эль-Шаараві 1992
99 Сербія Бр Міле Свілар 1999
Францыя Аб Вільям Б’янда 2000
Харватыя ПА Антэ Чорыч 1997

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Рома
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1927 годзе