wd wp Пошук:

Сорга

Со́рга[3] (Sorghum) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя. Налічвае каля 50 відаў, пашыраных у трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. Шэраг відаў сорга вырошчваецца як культурная расліна[4].

Апісанне

аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны Сцёблы вышынёй да 4—5 м і болей, моцнае, прамастойнае. Каранёвая сістэма можа дасягаць глыбіні 2—2,5 м. Плод - зярняўка.

Выкарыстанне

Метазгоднасць вырошчвання сорга ў засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах планеты абумоўліваецца яго ўніверсальнасцю і высокай прадуктыўнасцю. Зялёная маса і зерне ахвотна есца многімі відамі сельскагаспадарчых жывёл. Сорга не толькі высокаўраджайная культура, але яна багатая на вугляводы, бялкі, карацін, дубільныя рэчывы, вітаміны, якія гуляюць важную ролю ў падвышэнні прадуктыўнасці жывёл.

Па пажыўных уласцівасцях збожжа і зялёная маса сорга амаль не саступаюць кукурузе, а ў некаторых рэгіёнах і пераўзыходзяць яе. Акрамя фуражу збожжа сорга выкарыстоўваецца ў спіртавой і крухмалапатачнай прамысловасці. У краінах трэцяга свету тэхнічнае сорга шырока выкарыстоўваецца для вытворчасці розных мётлаў і венікаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. БелЭн, 2002
  4. Сорго // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Артыкулы пра расліны без GRIN
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Расліны паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Просавыя
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Трапічная сельская гаспадарка