wd wp Пошук:

Селена Гомес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гомес.

Селе́на Мары́ Го́мес (англ.: Selena Marie Gomez[5]; 22 ліпеня 1992 года, Гранд-Прэйры(англ.) бел., Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца. У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids’ Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009).

З 2009 года — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene».

Вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Часопіс People назваў Селену Гомес чалавекам года 2020[6].

Біяграфія

Селена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў Гранд-Прэйры(англ.) бел. (штат Тэхас, ЗША) у сям’і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжанне[7]. Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены[8]. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі[9]. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю [10].

Кар’ера

Гомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых.

У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно».

Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата.

У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года.

Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні.

У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус»[11][12] і «Монтэ-Карла»[11][12].

Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў».

Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону.

Грамадская дзейнасць

Ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Выступала ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. Актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта распавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Селена Гомес у 2020 годзе выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта[13].

Асабістае жыццё

У 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці»[14], што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля[15]; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольца[16].

Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак.

У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца[17].

10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show»[18]. 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручванне[19].

Дыскаграфія

Назва Дата выхаду US
Billboard 200
Kiss & Tell 29 верасня 2009 4
A Year Without Rain 21 верасня 2010
When the Sun Goes Down 28 чэрвеня 2011
Stars Dance 19 ліпеня 2013
Revival 9 кастрычніка 2015

Узнагароды і намінацыі

Зноскі

  1. Selena Gomez // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Selena Gomez // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Selena Gomez // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. https://www.eastbaytimes.com/2008/02/07/selena-gomez-could-be-next-disney-it-girl/ Праверана 11 лютага 2021.
  5. Selena Gomez an IMDb
  6. people.com
  7. Selena Gomez and Jake T. Austin on being latin Архівавана 25 снежня 2010.
  8. Selena Gomez’s Famous Name (нявызн.). E!Online.com (22 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 5 лістапада 2009.
  9. Michelle Tan Is Selena Gomez… the Next Miley Cyrus? (нявызн.). People.com (1 мая 2008). Праверана 5 лістапада 2009.
  10. Selena Gomez Graduates High School — On Screen & Off | Access Hollywood — Celebrity News, Photos & Videos. Access Hollywood (2010-05-12). Retrieved on 2010-11-17.
  11. 1 2 Vena, Jocelyn Selena Gomez To Star In ‘Ramona and Beezus’ Movie (нявызн.). MTV.com (6 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  12. 1 2 Kilday, Gregg Young actresses cast for ‘Beezus and Ramona’ (нявызн.). Reuters.com (5 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  13. nn.by
  14. Purity for Selena Gomez A Personal Promise to God, Not A Trend (нявызн.) (недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2009. Праверана 6 жніўня 2009.
  15. BFFs Selena Gomez & Demi Lovato Show Off Their Furry Best Pals (нявызн.). PeoplePets.com (18 чэрвеня 2009). Праверана 6 жніўня 2009.
  16. Селене Гомес надакучыў Джасцін Бібер Архівавана 7 чэрвеня 2011.
  17. Jessica Derschowitz Selena Gomez Receives Death Threats Over Justin Bieber Photos (нявызн.). CBS News (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2012. Праверана 5 студзеня 2011.
  18. Селена Гомес цяжарная? Архівавана 21 лістапада 2011.
  19. Selena Gomez «In and Out» of Hospital Over the Weekend, but «Feeling Stronger»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеці-акцёры ЗША
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ударнікі ЗША
Катэгорыя·Рок-музыканты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Поп-музыканты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Жаночы вакал у рок-музыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Комікі ЗША
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Асобы