wd wp Пошук:

Дэмі Лавата

Дэметрыя Дэвон «Дэмі» Лавата (англ.: Demetria Devonne «Demi» Lovato; нар. 20 жніўня 1992 года, Далас, ЗША) — амерыканская актрыса і спявачка. Яна атрымала вядомасць дзякуючы ролі Міч Торэс ў фільме кампаніі «Дысней» «Рок ў летнім лагеры» і «Рок ў летнім лагеры 2». Таксама яна гуляла галоўную ролю ў серыяле канала Дысней “Дайце Сані шанец”. У 2009 годзе Демі згуляла галоўную ролю ў фільме «Праграма абароны прынцэс». Таксама яна сыграла невялікую ролю ў серыяле «Барні і сябры».

Як спявачка, Дэмі выпусціла альбом Don’t Forget 23 верасня 2008. Ён заняў другое месца ў спісе Billboard 200. У першы тыдзень было прададзена 89.000 копій. Пасля гэтага было прададзена каля 473000 пласцінак. У інтэрв’ю Лавата сказала, што альбом быў запісаны за 10 дзён. 21 ліпеня 2009 года выйшаў другі яе альбом Here We Go Again. У першы тыдзень было прададзена 108000 копій, альбом заняў першае месца ў Billboard 200.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. (unspecified title) Праверана 3 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даласе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня