wd wp Пошук:

Black Lives Matter

Black Lives Matter (BLM; бел.: Жыцці чорных важныя) — інтэрнацыянальны рух актывістаў, якія выступаюць супраць гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў негроіднай расы. Займаецца арганізацыяй акцый пратэстаў, дэманстрацыяў у сувязі з забойствамі, якія ажыццяўляюцца паліцэйскімі пры выкананні і расавай дыскрымінацыяй у адносінах да чорнаскурых у прававой сістэме ЗША. Black Lives Matter аб’яднаны ідэяй, але не мае фармальнай іерархіі ці структуры[1].

Рух узнік улетку 2013 г. з выкарыстаннем хештега #BlackLivesMatter[2] у сацыяльных медыя. Адбылося гэта пасля таго, як быў апраўданы Джордж Цімерман, які здзейсніў забойства афраамерыканскага падлетка Трэйвона Марціна.

BLM стаў масавым у 2014 годзе падчас вулічных дэманстрацый, выкліканых смерцю двух афраамерыканцаў: Майкла Браўна і Эрыка Гарнера. Таксама рух прымаў удзел у маршах пратэсту ў памяць многіх загінулых афраамерыканцаў, у тым ліку Эрыка Харыса, Вальтэра Скота, Джонатана Феррелл, Сандры Бланды і Фрэдзі Грэя.

Улетку 2015 года рух публічна паказаў незадаволенасць палітыкам па пытанні расавай дыскрымінацыі.

У канцы мая 2020 года, пасля гібелі чорнаскурага Джорджа Флойда ад рук белага паліцэйскага Дэрэка Шовіна, пачаліся вулічныя дэманстрацыі, якія перараслі ў беспарадкі, а пазней масавыя рабаванні і пагромы[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Анастасия Бельская. Black Lives Matter (руск.) , USA.one (17 ліпеня 2016). Праверана 29 мая 2020.
  2. Jessica Guynn Meet the woman who coined #BlackLivesMatter (англ.) . USA Today (4 сакавіка 2015). Праверана 23 красавіка 2016.
  3. Александра Баландина. «Смесь беспорядков и пандемии»: ситуация в США обостряется (руск.) , gazeta.ru (1 чэрвеня 2020).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Антырасізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Правы чалавека ў ЗША