wd wp Пошук:

Майлі Сайрус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сайрус.

Майлі Рэй Сайрус (англ.: Miley Ray Cyrus; імя пры нараджэнні: Дэсціні Хоўп Сайрус (анг. Destiny Hope Cyrus); нар. 23 лістапада 1992) — амерыканская актрыса і спявачка, дачка выканаўцы кантры Білі Рэя Сайруса.

Атрымала сусветную славу, зняўшыся ў галоўнай ролі ў серыяле «Ханна Мантана», дзе згуляла амерыканскую школьніцу Майлі Сцюарт, якая адначасова з’яўляецца поп-зоркай Ханнай Мантанай. Таксама Сайрус запісала да яго два саўндтрэкі Hannah Montana (2006) і Hannah Montana 2/Meet Miley Cyrus (2007), выпушчаных пад лэйблам Walt Disney Records. З поспехам серыяла «Ханна Мантана» Майлі стала кумірам падлеткаў. У 2007 годзе Сайрус заключыла кантракт з Hollywood Records, каб пачаць сольную кар’еру. У тым жа годзе быў арганізаваны канцэртны тур пад назвай Best of Both Worlds Tour, пазней запісы з яго ўвайшлі ў камерцыйна паспяховы фільм-канцэрт «Канцэртны тур Ханны Мантана і Майлі Сайрус» (Hannah Montana & Miley Cyrus: Best of Worlds Concert, 2008) .

У ліпені 2008 года Сайрус выпусціла свой першы сольны альбом Breakout, які стаў вельмі паспяховым у плане продажаў.

У 2009 годзе Сайрус была намінавана на «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшая песня» за выкананне кампазіцыі I Thought I Lost You, якая прагучала ў мультфільме «Вольт», у якім яна таксама агучыла адну з роляў. Улетку таго ж года ў пракат выйшла поўнаметражная версія «Ханны Мантаны», а пазней быў выпушчаны яе саўндтрэк.

Зноскі

  1. Miley Cyrus // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Miley Cyrus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135503116 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Малады акцёр»
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нашвіле
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы ЗША
Катэгорыя·Дзеці-акцёры ЗША
Катэгорыя·Асобы