wd wp Пошук:

Храм-помнік Аляксандра Неўскага

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сабор Аляксандра Неўскага.

Храм-помнік Святога Аляксандра Неўскага (балг.: Храм-паметник Свети Александър Невски) — кафедральны патрыяршы сабор Балгарскай Праваслаўнай Царквы. Размешчаны ў сталіцы Балгарыі Сафіі, на плошчы Аляксандра Неўскага, з’яўляецца адной з горадабудаўнічых дамінант сталіцы Балгарыі[1]. Аўтар праекта — рускі архітэктар Аляксандр Памяранцаў.

Вышыня галоўнага купала сабора — 45 м, званіцы — 53 м, плошча сабора — 3170 кв. м. Храм умяшчае да 5000 чалавек. На званіцы знаходзіцца 12 званоў агульнай вагай 23 тоны.

Гісторыя і апісанне

Від зверху

Ідэя ўзвесці храм-помнік у гонар вызвалення Балгарыі і прысвяціць яго рускаму святому Аляксандру Неўскаму была прапанавана 13 красавіка 1879 года на пасяджэнні Першага Устаноўчага Народнага сходу ў Вяліка-Тырнаве Петкам Каравелавым. 26 лютага 1881 года была ўтворана Цэнтральная будаўнічая камісія з камітэтам пры ёй; 19 лютага 1882 года на самым высокім месцы ў цэнтры Сафіі адбылася закладка храма. Аўтарам першапачатковага праекта быў архітэктар Іван Багамолаў, аднак рэалізацыя праекта тармазілася, і да таго часу, калі ўрад Балгарыі зноў вярнуўся да пытання будаўніцтва храма, Багамолаў памёр. Чарцяжы Багамолава былі перададзены Аляксандру Памяранцаву, які істотна перапрацаваў першапачатковы праект[1]. Да будаўніцтва прыступілі толькі ў 1904 годзе. Працамі па ўзвядзенні храма кіраваў калектыў расійскіх і балгарскіх архітэктараў: А. А. Якаўлеў, А. М. Смірноў, П. Мамчылаў, Ю. Міранаў і іншыя[1]. Храм-помнік быў асвячоны ў 1912 годзе.

Храм-помнік Аляксандра Неўскага
Інтэр'ер

Пасля ўступлення ў кастрычніку 1915 года Балгарыі ў Першую сусветную вайну на баку Цэнтральных дзяржаў, 2 сакавіка 1916 года Народны сход Балгарыі прыняў рашэнне пра пераназванне сабора — у гонар святых Кірыла і Мяфодзія, што афіцыйным органам расійскага Найсвяцейшага Сінода было названа «вялікім грахом Балгарыі»[2]. Пасля адрачэння цара Фердынанда ад прастола ў 1919 годзе, Сінод звярнуўся да ўрада з просьбай адмяніць рашэнне аб пераназванні сабора. Гэта пытанне было ўнесена ў Народны сход Балгарыі, які пастанавіў вярнуць сабору першапачатковую назву. 12 верасня 1924 года[3], у дзень памяці князя Аляксандра Неўскага, мітрапалітам Плоўдзіўскім Максімам было здзейснена асвячэнне галоўнага алтара храма ў гонар святога князя, а на наступны дзень паўночнага прыдзела — у імя святых Кірыла і Мяфодзія, а 14 верасня — паўднёвага ў імя святога цара Барыса.

Зноскі

  1. 1 2 3 Бусева-Давыдова И. Л. Большая российская энциклопедия / С. Л. Кравец. — М: Большая Российская энциклопедия, 2005. — Т. 1. — С. 446—447. — 768 с. — 65 000 экз. — ISBN 5-85270-329-X.
  2. «Церковныя Вѣдомости, издаваемыя при Святѣйшемъ Правительствующемъ Сѵнодѣ». 19 марта 1916, № 12, Прибавленія, стр. 345 (годовая пагинация).
  3. И. И. Калиганов, Н. Н. Крашенинникова Александра Невского собор в Софии // Православная энциклопедия. Том I. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2000. — С. 550-551. — 752 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-89572-006-4

Літаратура

  1. Игнатьев А. Патриарший собор св. Александра Невского в Софии. // ЖМП. 1964, № 1, 34—40.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Храмы Святога Аляксандра Неўскага
Праваслаўныя храмы Балгарыі
Балгарская Праваслаўная Царква
З’явіліся ў 1908 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Помнікі руска-турэцкай вайны, 1877—1878
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Храмы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Храмы Сафіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Саборы Балгарыі
Аляксандр Памяранцаў
Неавізантыйская архітэктура