wd wp Пошук:

Нацыянальная мастацкая галерэя Балгарыі

Адзін з фасадаў галерэі

Нацыянальная мастацкая галерэя Балгарыі (балг.: Национална художествена галерия) — Нацыянальны музей выяўленчага мастацтва ў Сафіі, Балгарыя.

Галерэя заснавана ў 1948 годзе і размяшчаецца ў былым царскім палацы на плошчы «Князь Аляксандр Батэнберг». Наведвальнікі могуць убачыць творы балгарскіх мастакоў ад эпохі Адраджэння да канца XX стагоддзя. Сярод іх, Захар Зограф, Злацю Баяджыеў, Іван Мілеў, Уладзімір Дзімітраў-Майстора. Акрамя таго, тут прадстаўлены работы скульптараў і іканапісцаў. У залах мастацкай галерэі часта праводзяцца семінары, канцэрты і навуковыя канферэнцыі.

Аддзелы і фонды

На сённяшні дзень ў музеі каля 50 тысяч адзінак захоўвання — жывапіс, графіка і скульптуры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Музеі паводле алфавіта
Музеі Балгарыі
Культура Балгарыі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Сафія
Мастацкія галерэі