wd wp Пошук:

Усе мышы любяць цырк

«Усе мышы любяць цырк» — дзіцячы музычны спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Веранікай Буслаевай.[1]

Прэм’ера адбылася 23 снежня 2014.

Гісторыя стварэння

«Усе мышы любяць цырк» — рэжысёрскі дэбют актрысы РТБД Веранікі Буслаевай, якая таксама ёсць аўтарам сцэнарыя. У якасці рэжысёра Вераніка Буслаева выступіла з прапановы мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева, ужо маючы рэжысёрскі досвед па-за РТБД, збольшага ў якасці рэжысёра антрэпрызных дзіцячых спектакляў. Распавядаючы аб працы над спектаклем, аўтар згадвае сваё захапленне рэпрызамі Вячаслава Палуніна.[2]

Сюжэт

У закінутай грымёрцы старога цырку пасяліліся мышаняты, якія пасябравалі з лятучай мышшу, што жыла на гарышчы цырку. Аднак грымёрка прыйшлася даспадобы і двум пацукам. Сюжэт разгортваецца вакол таго, ці атрымаецца ў мышанятаў адваяваць свой нядаўна прыдбаны дом, а таксама выканаць даўнюю мару — стаць цыркавымі акцёрамі.[3]

Сцэнічныя рашэнні

У якасці дэкарацыяў выкарыстоўваецца шмат цыркавой атрыбутыкі. У спектаклі, апрача спеваў, танцаў і чытання вершаў, выконваецца шмат цыркавых трукаў.[2]

Творчы склад

Дзеючыя асобы і выканаўцы

Зноскі

  1. Старонка спектакля на сайце РТБД(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 Почему мыши любят цирк(нявызн.).
  3. Невероятная история про силу искусства: детский новогодний спектакль «Усе мышы любяць цырк»(нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатр Беларусі