wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі

Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі (4 чэрвеня 1970, Крычаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2010—2014), дырэктар Национальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (з 2018).

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1970 года ў Крычаве. У 1989 годзе скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Мікалая Рымскага-Корсакава, у 1999 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў, культарганізатарам, інструктарам па арганізацыйна-масавай рабоце. Займаў пасаду начальніка аддзела культуры адміністрацыі Савецкага раёна Мінска (2001—2008), начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама (2008—2010).

З 8 чэрвеня 2010 года[2] па 2014 год працаваў першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З мая 2014 года па 5 сакавіка 2018 года ўзначальваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

5 сакавіка 2018 года прызначаны генеральным дырэктарам Национальнай кінастудыі «Беларусьфільм»[3].

Сям’я

Ад першага шлюбу мае дачку Жану (1992 г.н.)[4].

Другая жонка — Наталля Радзіна, вядучая тэлеканала АНТ[5]. Ад другога шлюбу мае сына Арцёма (2014 г.н.)[4].

Узнагароды

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Президент Беларуси Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы
  3. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
  4. 1 2 Владимир Карачевский: В 22 года и 45 отцовство ощущаешь по-разному!(недаступная спасылка)
  5. Наталья Радина: «С появлением Темы мы с мужем как будто сами вернулись в детство»(недаступная спасылка)
  6. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2014 года № 416 «Аб узнагароджанні А. І. Жука і У. М. Карачэўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь