wd wp Пошук:

Сталіца Эраўнд

«Сталіца Эраўнд» — спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Вольгай Саратокінай паводле п’есы Сяргея Гіргеля[1].

Прэм’ера адбылася 2 мая 2007.

Гісторыя стварэння

«Сталіца Эраўнд» — рэжысёрскі дэбют Вольгі Саратокінай (псэўданімам на момант прэм’еры — Сара Токіна), яе дыпломная работа пад мастацкім кіраўніцтвам Валерія Даніловіча[2].

Першапачаткова п’еса, напісаная Сяргеем Гіргелем на рускай мове, не прызначалася для пастаноўкі ў Мінску і называлася «Масква радыяльная»; у 2006 годзе яна ўвайшла ў шорт-ліст міжнароднага конкурсу «Еўразія-2006». У маі таго ж году ў Цэнтры імя Меерхольда ў Маскве па п’есе быў пастаўлены спектакль «Масква кальцавая». У 2007 годзе Сяргей Гіргель перапрацаваў п’есу[3], і яна была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[4].

Сюжэт

Двое незнаёмыя паміж сабой мужчын вядуць размову ў пустым вагоне метро, які затрымаўся паміж станцыямі. Гэтая выпадковая сустрэча нечакана паварочвае на 180 градусаў усё тваё жыццё.

У спектаклі адбываюцца нечканыя павроты ад анекдоту — да песні, ад абсурду — да рамантыкі, і ад абыякавасці — да Любові[1].

Творчы склад

Дзеючыя асобы і выканаўцы

Зноскі

  1. 1 2 Сталіца Эраўнд(нявызн.) (недаступная спасылка). РТБД. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 16 жніўня 2015.
  2. Тимофей Яровиков Ольга Соротккина «Я никого не боюсь»(руск.)  // Вестник форума : газ.. — Могилёв: Международный молодёжный театральный форум, 22 марта 2006. — В. 7. — № 2. — С. 3.
  3. Алекс Стрэл Маленькая прынцэса(нявызн.). Магілёўскі гарадскі інфармацыйна-даведкавы партал Mycity.by (25 сакавіка 2008). Праверана 16 жніўня 2015.
  4. Сяргей Гіргель(нявызн.). Бібліятэка платформы перфарматыўных практык «Зерне» (23 кастрычніка 2014). Праверана 16 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатр Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы