wd wp Пошук:

Рэйхскамісарыят Украіна

Рэйхскамісарыят Украіна (ням.: Reichskommissariat Ukraine, укр.: Райхскомісаріат Україна) — утвораная 20 жніўня 1941 года адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Трэцяга рэйха пад нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Украінскай ССР.

Рэйхскамісарыят уключаў акупаваную тэрыторыю тагачаснай УССР і часткі БССР, за выключэннем Галічыны і Трансністрыі — вобласці паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, а таксама некалькіх сот кіламетраў прыфрантавой зоны, якая знаходзілася ў распараджэнні ваеннай адміністрацыі адпаведных груп армій. Харкаў, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтр УССР, ніколі не ўваходзіў у склад рэйхскамісарыята, як і Сталіна, Варашылаўград.

План Розенберга па стварэнні Украінскага рэйхскамісарыята,
1941

Рэйхскамісарыят улетку 1942 года быў пашыраны «на будучыню» і фармальна ўключаў частку цэнтральнай і паўднёвай Расіі, у тым ліку не захопленай немцамі, — да заволжскіх стэпаў (Курск, Арол, Тамбоў, Варонеж, Саратаў, Сталінград[1]).

На захадзе рэйхскамісарыят межаваў з «генерал-губернатарствам» і «Вялікай Румыніяй», на поўначы — з рэйхскамісарыятамі «Масковія» і «Остланд». На ўсходзе рэйхскамісарыят павінен быў межаваць з рэйхскамісарыятам «Туркестан», на поўдні — з рэйхскамісарыятам «Каўказ».

Сталіцай рэйхскамісарыята быў горад Роўна.

Пасаду Рэйхскамісара аж да поўнага заняцця тэрыторыі Рэйхскамісарыята ўзброенымі сіламі СССР займаў Эрых Кох.

Адміністрацыйны падзел

Рэйхскамісарыят з 1 верасня 1942 фармальна складаўся з 13 акруг, сем з якіх ніколі не былі створаны.

Адміністрацыйны падзел

Акругі, якія рэальна існавалі

Няствораныя акругі

Большасць гэтых тэрыторый фактычна ўваходзілі ў рэйхскамісарыят (акрамя акруг Тамбоў і Саратаў, дзе не было баявых дзеянняў і яны не былі акупаваны немцамі), але яны не мелі грамадзянскай адміністрацыі, а падпарадкоўваліся ваеннай адміністрацыі (уваходзілі ў зону адказнасці тылоў груп армій).

Гл. таксама

**Адміністрацыйныя акупацыйныя акругі Трэцяга рэйха**

Зноскі

  1. Генштаб — Акупаваная Масква Архівавана 2 мая 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рэйхскамісарыяты
З’явіліся ў 1941 годзе
Зніклі ў 1944 годзе
Украіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны