wd wp Пошук:

Эрых Кох

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кох.

Эрых Кох (ням.: Erich Koch; 19 чэрвеня 1896, Эльберфельд, цяпер частка Вуперталя, Рэйнланд, Германія12 лістапада 1986, Барчэва, Польшча) — гаўляйтар NSDAP ва Усходняй Прусіі 19281945, рэйхскамісар Украіны 19411944.

Да Першай сусветнай вайны працаваў у чыгуначнай сферы. У 19151918 у арміі, прымаў удзел у баёх у Верхняй Сілезіі. Пасля сканчэння вайны змагаўся ў Фрайкоры. У 1922 уступіў у НСДАП. Падчас акупацыі Рура ўваходзіў у групу Альберта Леа Шлагетэра і некалькі разоў арыштоўваўся французскімі ўладамі. У 1927 стаў бецырксфюрарам Эсэна і трохі пазней намеснікам гаўляйтара Рура.

У 1928 прызначаны гаўляйтарам Усходняй Прусіі, у верасні 1930 стаў дэпутатам Рэйхстага. Пасля прыходу нацыстых да ўлады стаў оберпрэзідэнтам Усходняе Прусіі. У 1938 стаў обергрупенфюрарам SA.

На пачатку Другой сусветнай вайны быў прызначаны рэйхскамісарам абароны ва Усходняй Прусіі. Пасля сканчэння польскай кампаніі 26 кастрычніка 1939 пазбаўлены раёна Заходняя Прусія, пазней перайменаваны ў Гданьск-Заходняя Прусія. Замест гэтага атрымаў акругу Цеханаў. Гэтыя рэгіёны ахоплівалі тэрыторыю між Віслай і Наравам. Неўзабаве пасля нападу на СССР 1 жніўня 1941 прызначаны грамадзянскім камісарам Беластоцкай акругі, а пасля кіраўніком мясцовай грамадзянскай адміністрацыі да 1944. Быў вядомы сваёй жорсткасцю і брутальнасцю, за што атрымаў у партыйных колах мянушку «другі Сталін». Быў рэкамендаваны міністрам усходніх акупаваных земляў А. Розенбергам на пасаду рэйхскамісара Расіі, дзе акупацыйны рэжым мусіў быць найбольш жорсткім, але Гітлер прамым загадам прызначыў яго 1 верасня 1941 рэйхскамісарам Украіны.

Лічыў Украіну тэрытарыяльным, а не нацыянальным утварэнне. Напэўна, таму перанёс сваю сталіцу з Кіева ў Роўна. Згодна са словамі савецкага шпіёна Мікалая Кузняцова, які мусіў быў ліквідаваць Э. Коха, той сказаў яму пры сустрэчы наступнае: «Мне трэба, каб паляк пры сустрэчы з украінцам забіваў украінца і, наадварот, каб украінец забіваў паляка. Калі да гэтага па дарозе яны застрэляць жыда, гэта будзе як раз тое, што мне трэба… Некаторыя наіўна ўяўляюць сабе германізацыю. Яны думаюць, што нам патрэбныя рускія, украінцы і палякі, якіх мы б вымусілі размаўляць па-нямецку. Адылі нам непатрэбныя ані рускія, ані паляк, ані ўкраінцы. Нам патрэбны ўрадлівыя землі». За гады яго кіравання было забіта 4 млн чалавек, 2,5 вывезена на працу ў Германію.

З наступам Савецкай арміі паміж 23 красавіком і 7 мая 1945 уцёк на ледаколе «Ostpreußen». З Пілау праз Хельскую касу, Руген і Капенгаген дабраўся да Фленсбурга. У маі 1949 быў арыштаваны брытанскім войскамі. Савецкі Саюз настойваў на яго экстрадыцыі, але ж брытанскі ўрад вырашыў перадаць яго Польшчы. 9 сакавіка 1959 быў прыгавораны польскім судом да смерці за злачынствы супроць польскага насельніцтва (была даказаная яго вінаватасць у смерці 400 000 палякаў), аднак ніколі не быў асуджаны за злачынствы на тэрыторыі Украіны. Таксама як камісар Беластоцкай акругі і рэйхскамісар Украіны, куды ўваходзілі паўдзённыя беларускія землі, вінаваты ў вынішчэнні беларускага насельніцтва. Падчас суду казаў пра свае сымпатыі да СССР, ставіў за сваю заслугу супрацьдзеянне стварэнню ўкраінскай дзяржавы. Смяротны прысуд не быў выкананы, афіцыйна з-за праблемы са здароўем. Паводле некаторых версій, яму было даравана жыццё ў абмен на інфармацыю пра месцазнаходжанне скрадзеных немцамі ў часе вайны твораў мастацтва. Згодна з польскімі дысідэнцкімі крыніцамі, утрымліваўся ў даволі ўтульных умовах — меў тэлевізар, атрымліваў з Захаду часопісы і лекі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118951890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Erich Koch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118951890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.nationmaster.com/encyclopedia/East-Prussia
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118951890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. http://www.foxnews.com/world/2014/03/21/bosnian-serb-war-criminal-radislav-krstic-brought-to-poland-to-serve-sentence/
  7. The Hitler Book: The Secret Dossier Prepared for Stalin — 2005.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Гаўляйтары
Катэгорыя·Памерлі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Барчэве
Катэгорыя·Члены Фрайкора
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Асуджаныя пажыццёва
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры СА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Кіраўнікі НСДАП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эльберфельдзе
Катэгорыя·Кіраўнікі акупацыйнага рэжыму Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Кіраўнікі Украіны
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных