wd wp Пошук:

Ваяводзіна

Ваяводзіна (серб. Војводина) — аўтаномны край Сербіі, размешчаны паўночней Дуная ў межах паўднёвай часткі Сярэднедунайскай нізіны, мелай тут слаба раздзелены рэльеф (вышыня 70-250 м). На паўднёвым захадзе края ўзвышаецца ізаляваны краж Фрушка-Гара (вышыня да 539 м), на паўднёвым усходзе — адгор’е Паўднёвых Карпат (вышыня да 641 м). Клімат умераны, кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 22-24°С, студзеня ад -1,2 да 2,6 °С. Ападкаў 550-750 мм у год. Буйныя рэкі: Дунай, Ціса, Таміш. Буйнейшае возера: Палічка. Пераважаюць ландшафты чарназёмных стэпаў, дзякуючы чаму Ваяводзіна з’яўляецца жытніцай усёй Сербіі. Акрамя гадоўлі збожжавых і тэхнічных культур у краі развіта садоўніцтва, вінакур’е і мяса-малочная жывёлагадоўля.

У VI ст. на тэрыторыі Ваяводзіны пасяліліся славяне, але ўжо ў канцы IX ст. гэтая тэрыторыя была заселена венграмі і пазней увайшла ў склад Венгерскага каралеўства, разам з якім апынулася ў 1526-1918 пад уладай Габсбургскай манархіі. Падчас Рэвалюцыі 1848-49 у Венгрыі на тэрыторыі Ваяводзіны адбываліся антыфеадальныя выступы сербскіх сялян. У маі 1848 народная скупшчына шэрагу камітэтаў Паўднёвай Венгрыі, населеных сербамі, абвясціла аўтаномію Ваяводзіны, аднак венгерскі рэвалюцыйны ўрад адмовіўся яе прызнаваць. У сярэдзіне 19 ст. у выніку аб’яднання Срэма, Баната і Бачкі было створана адмысловае герцагства (адгэтуль назва Ваяводзіны: серб. Bojводина, ням. Herzogtum - герцагства), існавалае да 1860. У 1918 тэрыторыя Ваяводзіны ўвайшла ў Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а пасля пераназвання яго ў Югаславію па новым адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню з земляў Ваяводзіны была сфарміравана Дунайская банавіна з цэнтрам у горадзе Нові-Сад. Пасля капітуляцыі Югаславіі ў 1941 г. вялікая частка Ваяводзіны была падзелена паміж Венгрыяй і Харватыяй. У кастрычніку 1944 савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю Ваяводзіны, а 31 ліпеня ў Нові-Садзе Скупшчына Ваяводзіны абвясціла стварэнне Аўтаномнага края Ваяводзіна ў складзе Народнай Рэспублікі Сербія. У 1963 г. ФНРЮ была пераназвана ў СФРЮ, а Аўтаномны край Ваяводзіна ў Сацыялістычны аўтаномны край Ваяводзіна з пашыранай аўтаноміяй, якім ён і заставаўся да распаду Югаславіі. Пасля аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косавам Ваяводзіна засталася адзіным аўтаномным краем пад кантролем Сербіі.

Ваяводзіна вядомая сваім шматнацыянальным складам насельніцтва. Акрамя сербаў, якія складаюць 65 прац., у ёй жывуць венгры (14%), славакі (3%), харваты (3%), югаславы (3%), чарнагорцы (2%), румыны (1,5%), цыгане (1,5%), русіны (1%), македонцы (0,5%) і іншыя. Па перапісе 2002 г. 69% вернікаў вызнае праваслаўе, 19% - каталіцызм, 3,5% - пратэстанцызм. Афіцыйнымі мовамі з’яўляюцца сербская, венгерская, славацкая, румынская, харвацкая і русінская.

Усяго ў краі пражывае каля двух мільёнаў чалавек.

Гарады

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Ваяводзіна
Дзяржавы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных