wd wp Пошук:

Роберт Ферчгат

Роберт Фрэнсіс Ферчгат або Фурхгат[13] (англ.: Robert Francis Furchgott, 4 чэрвеня 1916, г. Чарлстан, ЗША19 мая 2009, г. Сіэтл, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Л. Дж. Ігнарам і Ф. Мурадам «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы».

Біяграфія

Ферчгат нарадзіўся ў Чарлстане, штат Паўднёвая Караліна, у сям’і Артура Ферчгата (снежань 1884 - студзень 1971), які быў уладальнікам універмага, і Пены (Sorentrue) Ферчгат.

Скончыў універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпел-Хіле ў 1937 годзе і Паўночна-Заходні ўніверсітэт у Чыкага ў 1940 годзе. З 1940 года ў Медыцынскім каледжы Корнелскага ўніверсітэта, з 1949 года ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1956-1988 гадах у Медыцынскім цэнтры Дзяржаўнага ўніверсітэта Нью-Ёрка (г. Бруклін),[14] з 1989 года прафесар Медыцынскай школы ўніверсітэта г. Маямі.

У 1978 годзе Ферчгат адкрыў рэчыва ў эндатэліяльных клетках, якое выклікае рэлаксацыю крывяносных сасудаў, або эндатэліяльны фактар рэлаксацыі. Да 1986 года ён вывучыў прыроду гэтага агента і механізм яго дзеяння. Ён выявіў, што адкрыты ім фактар рэлаксацыі ёсць не што іншае як аксід азоту (NO), важны кампанент фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Гэта даследаванне было важным у тлумачэнні дзеяння Віягры і іншых медыцынскіх і звязаных са здароўем праблем.

Аўтар навуковых прац па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, метабалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах.

Распрацаваў тэорыю рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў класіфікацыю адрэнарэцэптараў.

Ферчгат, які быў яўрэем,[15] пражыў большую частку свайго жыцця ў Вудмеры (англ.: Woodmere), Нью-Ёрк (Лонг-Айлэнд). Ён быў жанаты на Леноры Мандельбаум (люты 1915 - красавік 1983)[16] з 1941 года да яе смерці ва ўзросце 68 гадоў. У іх было тры дачкі: Джэйн, Сьюзэн і Тэры. Яго дачка, Сьюзэн, была плённай мастачкай у контракультуры Сан-Францыска і сузаснавальніцай Kerista Commune. Роберт Ферчгат пазней пабраўся шлюбам з Маргарэт Галахер Рот, якая памерла 14 сакавіка 2006 года.[17]

Ферчгат памёр 19 мая 2009 года[18] ў Сіэтле.

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  1. Robert F. Furchgott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert F. Furchgott // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140934863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Robert F. Furchgott dies at 92; scientist won Nobel Prize // Los Angeles TimesLA: 2009. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  5. Robert Furchgott, Nobelist for Work on a Gas, Dies at 92 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  6. Life In Legacy - Week ending Saturday, May 23, 2009
  7. Snyder S. H. Obituary: Robert Furchgott (1916-2009). // Nature / M. SkipperNPG, Springer Science+Business Media, 2009. — Vol. 460, Iss. 7251. — P. 47. — ISSN 1476-4687; 0028-0836doi:10.1038/460047A
  8. Ritter J. M. Endothelial progenitor cells & translational research // Br. J. Clin. Pharmacol.Wiley-Blackwell, 2009. — Vol. 68, Iss. 4. — P. 477–479. — ISSN 0306-5251; 1365-2125doi:10.1111/J.1365-2125.2009.03538.X
  9. http://www.nndb.com/org/290/000161804/
  10. http://www.nndb.com/people/159/000134754/
  11. Zhang X. Real time and in vivo monitoring of nitric oxide by electrochemical sensors–from dream to reality. // Front BiosciFrontiers in Bioscience, 2004. — Vol. 9. — P. 3434–3446. — ISSN 1093-4715; 1093-9946; 1094-3935doi:10.2741/1492
  12. NNDB — 2002.
  13. Паводле БЭ
  14. Solomon H. Snyder: Robert Furchgott (1916–2009). Nobel laureate who pioneered research into nitric oxide. Nature, Band 460, 2009, S. 47
  15. American Jewish Recipients of the Nobel Prize
  16. Social Security Death Index
  17. http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=9800E1DB143AF934A25750C0A9609C8B63 The New York Times
  18. http://www.downstate.edu

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1916 годзе
Памерлі ў Сіэтле
Выпускнікі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта
Памерлі 19 мая
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў 2009 годзе
Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Паўднёвай Караліне
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Біяхімікі ЗША
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Нарадзіліся 4 чэрвеня
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных