wd wp Пошук:

Луіс Ігнара

Луіс Ігнара (англ.: Louis J. Ignarro, нар. 31 мая 1941, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе з Робертам Ферчгатам і Ферыдам Мурадам «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў сігнальныя ўласцівасці аксіду азоту, высветліў яго механізм дзеяння. Уваходзіць у склад Навукова-кансультацыйнага савету кампаніі Herbalife.

Ігнара апублікаваў мноства навуковых артыкулаў. Ён атрымаў прэмію за асноўныя даследаванні ад Амерыканскай асацыяцыі сэрца (англ.: American Heart Association) у 1998 годзе. Гэта было зроблена ў знак прызнання яго значнага ўклада ў развіццё сардэчна-сасудзістай навукі. У тым жа годзе ён стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук і ў наступным годзе, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Яго часам называюць «бацькам Віягры», паколькі аксід азоту ўскосна ўцягнуты ў дзеянне гэтага прэпарата.[3]

Біяграфія

Луіс Дж. Ігнара нарадзіўся 31 мая 1941 года ў Брукліне, Нью-Ёрк. Яго бацькі былі італьянскія імігранты, бацька быў цесляром у Торэ-дэль-Грэка, непадалёк ад Неапаля. Ігнара вырас у Лонг-Біч, які з’яўляецца прыгарадам Нью-Ёрка на паўднёвым беразе Лонг-Айлэнда. Ігнара атрымаў свой першы хімічны набор у якасці падарунка ва ўзросце 8 гадоў.[4]

Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1962). З 1979 года прафесар Цюланскага ўніверсітэта (г.Новы Арлеан), з 1985 года прафесар медыцынскай школы (г.Лос-Анджэлес).

Навуковыя працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Незалежна ад Р. Ферчгата выявіў, што газ, які выдзяляецца і расшырае крывяносныя сасуды пры распадзе нітрагліцэрыны ў арганізме, — аксід азоту.

Доктар філасофіі (1966).

Член Нацыянальнай АН ЗША (1999), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1999).

З’яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэмій і ўзнагарод, сярод якіх Lilly Research Award (1978)[5], Roussel Uclaf Prize (1994)[6], Канадскі медаль за заслугі (2008)[7] і інш.

Ігнара жанаты і жыве ў Бэвэрлі-Хілз, штат Каліфорнія.[4] Заўзяты веласіпедыст і марафонец, які завяршыў 13 марафонаў.[8][9] Ігнара апублікаваў некалькі кніг для непрафесійнай аўдыторыі пра здароўе і добрае самаадчуванне, засяродзіўшы ўвагу на перавагах павелічэння вырабу аксіду азоту. Часта выступае ў якасці аратара па гэтай і сумежных тэмах.

Бібліяграфія

Кнігі

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. Louis Ignarro // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Louis J. Ignarro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. AEI Speaker’s Bureau
  4. 1 2 Louis J. Ignarro – Autobiography (нявызн.). Nobel Foundation. Праверана 25 студзеня 2012.
  5. Louis J. Ignarro – Curriculum Vitae (нявызн.). Nobel Foundation. Праверана 24 студзеня 2012.
  6. UCLA Pharmacologist Wins Nobel Prize in Medicine for Work on Nitric Oxide as an Important Signaling Chemical (нявызн.) (недаступная спасылка). UCLA. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014. Праверана 23 студзеня 2012.
  7. Louis Ignarro CV (нявызн.). Health Value Communications. Праверана 23 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
  8. Lou Ignarro’s Race Results (нявызн.). Athlinks. Праверана 25 студзеня 2012.
  9. Antiangiogenesis: New frontiers in therapeutic development (нявызн.). Springerlink. Праверана 25 студзеня 2012.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Фармаколагі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных