Сілдэнафіл цытрат, прадаецца як Віягра, Revatio і пад іншымі гандлёвымі назвамі, з’яўляецца прэпаратам для лячэння эрэктыльнай дысфункцыі і лёгачнай артэрыяльнай гіпертэнзіі (ЛАГ). Першапачаткова быў распрацаваны брытанскімі навукоўцамі, а затым выведзены на рынак амерыканскай фармацэўтычнай кампаніяй Pfizer.[1] Дзейнічае шляхам інгібіравання цГМФ-спецыфічнай фосфадыэстэразы тыпу 5, ферменту, які спрыяе дэградацыі цГМФ, які рэгулюе крывацёк у палавым члене . З 1998 года, пасля таго як сілдэнафіл з’явіўся на рынку, ён стаў галоўным сродкам лячэння эрэктыльнай дысфункцыі.
Асноўныя канкурэнты сілдэнафілу на рынку — тадалафіл (Cialis) і вардэнафіл (Levitra).