wd wp Пошук:

Ферыд Мурад

Ферыд Мурад (англ.: Ferid Murad, нар. 14 верасня 1936, Уайтынг, Індыяна) — амерыканскі ўрач і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Р. Ферчгатам і Л. Ігнарай «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў, што нітрагліцэрын і падобныя лекі дзейнічаюць як вазадылататары ў выніку ўтварэння з іх у арганізме аксіду азоту NO, які дзейнічае як сігнальная малекула і расслабляльна дзейнічае на крывяносныя сасуды.

Біяграфія

Ферыд Мурад нарадзіўся ва Уайтынгу, штат Індыяна, у сям’і Джабіру Мурада, албанскага імігранта з Гостывара, Македоніі, і Генрыэты Баўмэн, амерыканскай хрысціянкі. Фэрыд выхоўвалася ў хрысціянскіх традыцыях.[6]

Скончыў Кліўлендскі ўніверсітэт у 1965 годзе. З 1971 года дырэктар Цэнтра навуковых даследаванняў, адначасова прафесар (з 1975 года) Віргінскага ўніверсітэта (г. Шарлатсвіл). У 1981-1989 гадах прафесар Стэнфардскага, з 1988 года Чыкагскага ўніверсітэтаў. У 1997-2011 гадах дырэктар Інстытута малекулярнай медыцыны пры навуковым цэнтры здароўя Універсітэта Тэхаса. З красавіка 2011 года прафесар на кафедры біяхіміі і малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.[7]

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме.

Выявіў, што што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае кравяносныя сасуды.

Доктар філасофіі (1965).

Ганровы член акадэміі навук і мастацтваў Косава.[8]

Узнагароды

Рашэнне Нобелеўскага камітэта не прысуджаць прэмію Сальвадору Манкада, які самастойна зрабіў тыя ж вынікі, што і Ігнара, выклікала крытыку з боку шматлікіх вучоных і таварыстваў.[9]

У маі 2012 года муніцыпалітэт Чаір (Скоп’е) абвясціў Мурада ганаровым грамадзянінам.[10]

Зноскі

  1. Ferid Murad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ferid Murad // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Ferid Murad // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. NNDB — 2002.
  6. “Ferid Murad autobiography”, Nobel Foundation
  7. Nobel Laureate to Join GW | Learninig & Search – the George Washington University
  8. Academy of Sciences and Arts of Kosovo(нявызн.). Academy of Sciences and Arts of Kosovo. Праверана 4 May 2010.
  9. István Hargittai: Salvador Moncada. In: Candid Science II. Conversations with Famous Biomedical Scientists. World Scientific Publishing, 2002, ISBN 1-86094-280-6, S. 565
  10. Arritjet ia dedikoj kombit tim! Архівавана 10 снежня 2013., Telefrafi, 2012-05-31 (in Albanian).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Фармаколагі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыяне
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вірджынскага ўніверсітэта